Пяршайка

рака ў Беларусі

Пярша́йка, канал П-10 — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).

Пяршайка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Басейн 67 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°03′10″ пн. ш. 26°46′05,80″ у. д.HGЯO
Вусце Іслач
 • Каардынаты 54°00′50,10″ пн. ш. 26°36′20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 6,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Іслач → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Валожынскі раён
physical
Пяршайка
Пяршайка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва Пяршайка балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма мела выгляд тыпу *Péršeja.

Корань Perš- у літоўскіх водных назвах Peršekė, Peršokšna, Peršaukštis, латышскіх Pērse, Pērsēja, прускіх Persante, Persink, у яцвяжскай (на тэрыторыі Літвы) Persas. Аснова Pars-, варыянт асновы Perš- / Pers- таксама ў літоўскім Parsvėtis, прускім Parse[1][2][3].

Звязана з літоўскім perša «незамерзлае месца ў лёдзе; крынічнае месца ў балоце», pro-perša «незамерзлае або расталае месца ў лёдзе на рацэ, на возеры ўзімку», pro-peršas «вір у рацэ ці ў возеры».

Корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -j-, які ў балцкіх гідронімах тыпу Асвея, Ілія, Бабруя (-ej-, -ij-, -uj-).

Значэнне назвы Пяршайкі можна перадаць як «Крынічная (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 13 км[4]. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Шараі, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля вёскі Яцкава-Карчомныя. Прытокі — Баранаўка, Літанка (справа).

За 1 км на захад ад аграгарадка Пяршаі на працягу 1,2 км уніз па цячэнні каналізаваная. У ніжнім цячэнні на левым беразе ад аграгарадка Пяршаі лясныя масівы, з правага боку прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 245—246.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 537.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.
  4. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.