Пётр Аляксандравіч Віцязь
Пётр Аляксандравіч Віцязь (нар. 6 жніўня 1936, вёска Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). Замежны член НАН Украіны (2021)[4]
Пётр Аляксандравіч Віцязь | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[2] (1983) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1961 г. старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1970 г. старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута і адначасова кіраўнік аддзела фізіка-хімічных даследаванняў НДІ парашковай металургіі. З 1977 намеснік дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 г. першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1992 г. дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт, з 2002 г. першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 г. першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З студзеня 2012 года кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з падвышанай глейкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных плыняў часціц металаў і тэхналогій ўмацавання і аднаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена доследная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі.
Авўтар больш за 600 навуковых прац, у т.л. 29 манаграфій, больш за 180 вынаходніцтваў.
Асноўныя працы
правіць- Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн.: Вышэйшая школа, 1987 (совм. с В. М. Капцевичем, В. К. Шелегом).
- Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн.: Беларуская навука, 1998 (совм. с Ф. Г. Ловшенко, Г. Ф. Ловшенко).
- Структура и свойства конструкционной керамики на основе сиалонов. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт. Е. С. Голубцовой, Б. А. Камдиным, Х.-Й.Ритцхаунт-Кляйсел).
- Синтез и применение сверхтвердых материалов. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совместно с В. Д. Грицук, В. Т. Сенють).
- Основы нанесения износостойких, коррозионно-стойких и теплозащитных покрытий. Мн., 2006 (совм. с А. Ф. Ильющенко, А. И. Шевцовым).
- Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР 1980 за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў
- Ордэн Дружбы народаў (1986)
- Прэмія Савета Міністраў СССР 1987 за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых парашковых матэрыялаў і вырабаў
- Медаль Францыска Скарыны (1996)
- Ордэн Айчыны III ступені (2001)
- Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2002)
- Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007)
- Ордэн Айчыны II ступені (2009)
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[5].
Зноскі
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2349657&strq=l_siz=20
- ↑ а б ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ До складу Національної академії наук України обрано нових членів — ІНОЗЕМНИМИ ЧЛЕНАМИ НАН УКРАЇНИ ОБРАНО: по Відділенню фізико-технічних проблем матеріалознавства НАН України — ПЕТРА ОЛЕКСАНДРОВИЧА ВІТЯЗЯ.
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
Літаратура
правіць- Віцязь Пётр Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 173—174. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Члены Акадэміі — ВІЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч
- Біяграфія на сайце Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
- Пётр Аляксандравіч Віцязь у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Віцязь Пётр Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»