Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч
Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч (ліпень 1903, мяст. Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці — 27 лютага 1938, Менск, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, навуковец.
Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | ліпень 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1938 (34 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, навуковец |
Месца працы | |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьЗ сялянскай сям’і. Брат Сямёна Клінцэвіча. Падчас Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Скончыў сярэднюю школу. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. У 1920 годзе ўступіў у УКП(б). З 1922 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі.
Пасля вяртання ў БССР навуковы супрацоўнік камісіі па Заходняй Беларусі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця.
Арыштаваны 31 жніўня 1933 года ў Менску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 36/29, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 25 ліпеня 1935 года. Зноў арыштаваны ў 1937 годзе. «Тройкай» НКУС 13.2.1938 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10182-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956, па другой 28.11.1956.
Творы
правіць- Гарбацэвіч, П. Полёнізацыя Заходняй Беларусі / П. Гарбацэвіч. — Менск : [б. в.], 1932. — 24 с.
Літаратура
правіць- Гарбацэвіч-Клінцэвіч Пётр Аляксандравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.