Пётр Скуратовіч
польскі ваенны дзеяч
Пётр Скурато́віч[2] (1 жніўня 1891 — красавік 1940[2]) — польскі ваенны дзеяч, генерал брыгады Войска Польскага (1939).
Пётр Скуратовіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1940[1] |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Польшча |
Званне | генерал і брыгадны генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Філіпкавічы[2] Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1909 годзе скончыў Полацкі кадэцкі корпус[2]. У 1909—1911 гадах вучыўся ў Елісаветградскім кавалерыйскім вучылішчы. З 1917 года служыў у 1-м кавалерыйскім палку генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага, з 1918 года ў Войску Польскім. Камандаваў шэрагам польскіх кавалерыйскіх злучэнняў, Цэнтрам навучання кавалерыстаў у горадзе Грудзёндз. У 1939 годзе быў інтэрніраваны ў СССР і ў красавіку[2] 1940 года загінуў у лагеры для ваеннапалонных.
Зноскі
Літаратура
правіць- Грыбоўскі Ю. В. Скуратовіч Пётр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).