Пётр Уладзіміравіч Карповіч
Пётр Уладзіміравіч Карповіч (3 кастрычніка 1874, Гомель – 13 красавіка 1917) – рэвалюцыянер.
Пётр Уладзіміравіч Карповіч | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1917 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закончыў Слуцкую гімназію, падчас вучобы пазнаёміўся з А. Абуховічам. Быў актыўным удзельнікам Гомельскай сацыял-дэмакратычнай групы. Паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, потым – у Тартускі, Берлінскі. Быў адлічаны за ўдзел у студэнцкім руху, распаўсюджанне марксісцкай літаратуры. У Берліне ён зблізіўся з эсэрамі. У 1901 годзе ў знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій студэнцтва смяротна параніў расійскага міністра асветы Мікалая Паўлавіча Багалепава. Карповіча прыгаварылі да 20 гадоў катаргі. Ён уцёк з Сібіры за мяжу і рыхтаваў забойства Мікалая ІІ, але справа правалілася. У 1917 годзе на параходзе з Англіі вяртаўся ў Расію. У Паўночным моры судна тарпедавала германская лодка. Пётр Карповіч загінуў. У памяць пра яго ў Гомелі названа вуліца.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).