Піфагор

(Пасля перасылкі з Піфагор Самаскі)

Піфаго́р сын Мнесарха (Πυθαγόρας τοῦ Μνησάρχου, 576, востраў Самас — 496 да н.э., Метапонт) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік піфагарэйства.

Піфагор
стар.-грэч.: Πυθαγόρας ὁ Σάμιος
Дата нараджэння не раней за 586 да н.э. і не пазней за 569 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 490-я да н.э.[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мнесарх[d]
Жонка Theano[d]
Дзеці Mnesarchus[d], Myia[d], Damo[d], Telauges[d] і Arignote[d]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, палітык, пісьменнік, музыказнавец, тэарэтык музыкі
Навуковая сфера геаметрыя, матэматыка, этыка, палітыка, філасофія, астраномія, музыка і метафізіка
Школа/традыцыя Піфагарэізм
Кірунак Заходняя Філасофія
Перыяд Старажытнагрэчаская філасофія
Асноўныя інтарэсы філасофія, матэматыка, музычная гармонія, этыка, палітыка
Значныя ідэі Музыка сфер, Піфагарэйскі лад, Тэарэма Піфагора
Аказалі ўплыў Фалес Мілецкі, Анаксімандр
Зведалі ўплыў Філалай, Алкмеон Кратонскі, Парменід, Платон, Еўклід, Эмпедокл, Гіпас, Кеплер
Вядомыя вучні Philolaus[d] і Эмпедокл[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Звесткі пра жыццё і дзейнасць пераважна легендарнага характара. На пяты год праўлення Палікрата Піфагор пераехаў у Кратон, дзе заснаваў рэлігійнае брацтва, у якім даваў навуку пра правілы маральнай чысціні, пра містыку лікаў, гармонію сфер і адраджэнне пасля смерці. Яго вучэнне і палітычная дзейнасць выклікалі процідзеянне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросце, перасяліцца ў Метапонт. Вучэнне Піфагора заставалася папулярным да позняй антычнасці.

Піфагору прыпісваецца доказ тэарэмы пра суадносіны бакоў прамавугольнага трохвугольніка. З яго імем звязваюць вучэнні пра цотныя і няцотныя, простыя і састаўныя лікі, пра арыфметычныя, геаметрычныя і гарманічныя прапорцыі і сячэнні.

Ёсць шмат скульптурных і іншых выяў Піфагора, але ніводная з іх не прызнана верагоднай, бо ўсе выявы, прыдатныя для партрэтнага даследавання, былі створаны не раней за сярэдзіну 5 ст. да н.э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, насіў доўгую бараду, галаву ўпрыгожваў залатой дыядэмай і апранаўся на ўсходні ўзор[3].

Зноскі

Гл. таксама

правіць