Піфей (грэч. Πυθέας, каля 380 — каля 310) — старажытнагрэчаскі купец, падарожнік, географ, які паходзіў з заходнеміжземнаморскай калоніі Масалія (сучасны Марсель).

Піфей
стар.-грэч.: Πυθέας
Статуя Піфея ў Марселі
Статуя Піфея ў Марселі
Імя пры нараджэнні стар.-грэч.: Πυθέας
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, астраном
Дата нараджэння каля 359 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 289 да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Піфей каля 325 года да н.э. здзейсніў падарожжа ўздоўж берагоў Паўночнай Еўропы. Кніга Піфея «Пра акіян» з апісаннем яго падарожжа да нашых дзён не дайшла, аднак на яе спасылаюцца Страбон, Пліній Старэйшы, Палібій і іншыя антычныя аўтары, часта каб аспрэчыць яго звесткі. Антычныя гісторыкі звалі яго лгуном і фантазёрам.

Лічыцца, што ён адкрыў паўвостраў Брэтань, астравы Ірландыя і Брытанія, які ён апісаў як трохвугольны і палічыў памеры яго бакоў (перабольшыўшы іх, але прапорцыі былі дакладныя), абагнуў Брытанію, адкрыў Ірландскае і Паўночнае моры, даследаваў востраў Зеландыю і часткова Скандынаўскі паўвостраў. Зваротны шлях Піфей здзейсніў або морам, або па сушы (рэкамі Рэйн і Рона). Не толькі гэта застаецца нявысветленым з яго падарожжа па Паўночнай Еўропе: навукоўцы да гэтага часу спрачаюцца наконт апісанай Піфеем ледзянога вострава Туле, размешчанага за палярным кругам (паводле апісання Піфея, палярны дзень там доўжыцца цэлы месяц), высоўваючы розныя версіі, што гэта была за краіна, — ад Грэнландыі, Ісландыі да Фарэрскіх астравоў; таксама незразумела, ці дасягнуў Піфей узбярэжжа Балтыйскага мора, але, верагодна, дасягнуў вострава Гельгаланд, які славіўся сваім бурштынам.

Піфей быў першым грэкам, які апісаў палярны дзень, палярнае ззянне і вечныя льды. Піфей таксама першым усталяваў сувязь паміж нябесным рухам Месяца і з’явай марскіх прыліваў і адліваў (на поўначы мора «дыхае» кожныя 6 гадзін, падпарадкоўваючыся фазам Месяца), бо прылівы і адлівы не назіраюцца так відавочна ў Міжземным моры.

Да таго ж Піфей дакладна апісаў і даў назвы германскім плямёнам, кельтам і, як мяркуюць навукоўцы, саамы (у Піфея названы finoi). Менавіта дзякуючы Піфею Брытанія з тых часоў стала агульна ўжывальнай назвай вострава.

У вобласці матэматычных даследаванняў Піфей вылічыў нахіл плоскасці экліптыкі ад плоскасці нябеснага экватара.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Ельницкий Л. А. Древнейшие океанские плавания. — М.: Географгиз, 1962. — 88 с. (обл.)
  • Дитмар А. Б. В страны олова и янтаря: Путешествие Пифея из Массалии. — М.: Географгиз, 1963. — 72 с. (обл.)
  • Широкова Н. С. Путешествие Пифея и открытие Ultima Thule (реалистическая традиция о Туле) // Культура кельтов и нордическая традиция античности / Н. С. Широкова. — СПб.: Евразия, 2000.
  • Лаллеман, Фердинанд. Пифей. Бортовой дневник античного мореплавателя = Journal de bord de Pytheas. — М.: Прогресс, 1986. — 256 с. — 50 000 экз. (обл.)
  • Cunliffe B. The extraordinary voyage of Pytheas the Greek: The man who discovered Britain. Walker & Co, Penguin, 2002.
  • Hawkes C. F. C. Pytheas: Europe and the Greek explorers. Oxford: Blackwell, 1977.
  • Roseman C. S. Pytheas of Massilia: On the ocean: Text, translation and commentary. Ares Publishing, 1994.

Спасылкі

правіць