П'е́тра Арэці́на (італ.: Pietro Aretino; 19 красавіка 1492, г. Арэца, Таскана21 кастрычніка 1556) - італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння.

П'етра Арэціна
італ.: Pietro Aretino
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння не раней за 19 красавіка 1492 і не пазней за 20 красавіка 1492
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1556[1][2][…] (64 гады) ці 1556[3]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў італьянская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрапейскую вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх называюцца «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Нікало Макіявелі заснаваў італьянскую камедыю нораваў  (руск.) («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культурнага жыцця Італіі першай паловы XVI ст. дае яго эпісталярная спадчына  (руск.) (больш за З тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 годзе царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых.

Зноскі

  1. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. Pietro Aretino // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць