Павел Паўлавіч Аляксюк
Павел Паўлавіч Аляксюк (28 лістапада 1892, Гродна — ?) — беларускі палітычны дзеяч. Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Павел Паўлавіч Аляксюк | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, адвакат |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьАдукацыю атрымаў у Гродзенскай мужчынскай гімназіі ў 1911 годзе і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1915 годзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з’яўляўся членам Цэнтральнага бюро Беларускай сацыялістычнай грамады, у сакавіку-ліпені 1917 года — намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, затым членам выканаўчых камітэтаў Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. З апошняй у 1918 годзе выключаны за растрату грошай.
21 лютага 1918 года ў час уступлення германскіх войск у Мінск вітаў іх сумесна з беларускім палітычным дзеячам Раманам Скірмунтам і прадстаўнікамі польскіх арганізацый. Стаў членам Менскага беларускага прадстаўніцтва. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння ў сакавіку 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі германскія войскі пакінулі Беларусь, вітаў польскія акупацыйныя ўлады, у тым ліку Ю. Пілсудскага. З восені 1920 года ў Варшаве ўзначальваў Беларускі палітычны камітэт. Падтрымліваў ваенныя дзеянні С. Булак-Балаховіча супраць Чырвонай Арміі, далучэнне Заходняй Беларусі да Польшчы. На Першай Усебеларускай канферэнцыі (Прага, 1921) П. Аляксюк, хаця і прызнаў недахопы ў палітыцы Варшавы, усё ж настойваў на больш сур’ёзнай пагрозе, якая ішла з Усходу, а не з Захаду: «І таму Беларусь павінна шукаць сабе падтрымку і дапамогу на Захадзе, у Польшчы і Антанты», — падкрэсліў ён.
У 1920-я гг. займаўся адвакацкай практыкай у Навагрудку, дзе быў віцэ-старшынём управы Таварыства беларускай школы. Далейшы лёс невядомы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).