Павел Кузьміч Дзюбайла

крытык, літаратуразнавец
(Пасля перасылкі з П. К. Дзюбайла)

Павел Кузьміч Дзюба́йла (5 жніўня 1931, в. Кукарава, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 24 студзеня 1995, Мінск) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982).

Павел Кузьміч Дзюбайла
Дата нараджэння 5 жніўня 1931(1931-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1995(1995-01-24) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, крытык, літаратуразнавец
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Скончыў у 1954 годзе БДУ. Настаўнічаў, з 1960 года ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Друкаваўся з 1950 года.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1967 года.

Памёр 24 студзеня 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследаваў сучасную беларускую літаратуру, асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя кірункі ў прозе. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971).

Узнагароды

правіць

Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).

  • Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964;
  • Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мн., 1973;
  • Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе. Мн., 1978;
  • У вялікай дарозе. Мн., 1981;
  • Беларускі раман: Гады 70-я. Мн., 1982;
  • Панарама сучаснай беларускай прозы. Мн., 1986;
  • У пошуках духоўных каштоўнасцей. Мн., 1987;
  • Станоўчы герой у беларускай літаратуры: Сав. перыяд: Кн. для настаўніка. Мн., 1990.

Крыніцы

правіць
  1. Дзюбайла Павел – Белліт  (17 кастрычніка 2023). Праверана 23 жніўня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць