Рабочае цела

Рабочае цела, ці рабочае рэчывагазападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш. Дзеянне рабочага цела заснавана на зменах тэрмадынамічных ці іншых параметраў яго стану.

Найбольш часта рабочым целам служаць: вадзяная парапаравых машынах і турбінах) аміяк, вуглекіслата і іншыя хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутранага згарання) і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Рабочае цела // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; маст. афарм. Э. Э. Жакевіча, А. М. Хількевіча. Т. 13: Праміле—Рэлаксін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 574, [1] с.: іл., партр., табл. — С. 186. — ISBN 985-11-0216-4.