Радка Дэнемаркава

Ра́дка Дэнемаркава (чэшск.: Radka Denemarková, 14 сакавіка 1968, Кутна-Гора, Чэхаславакія (цяпер Чэхія) ) — чэшская пісьменніца, драматургіня, тэлесцэнарыстка, перакладніца, эсэістка[4].

Радка Дэнемаркава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 сакавіка 1968(1968-03-14)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, перакладчыца, сцэнарыст, драматург, журналістка, германіст, тэатразнавец, багеміст, літаратуразнаўца, паэтка, публіцыстка, літаратар
Гады творчасці з 1998
Мова твораў чэшская
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Р. Дэнемаркава вырасла ў камуністычнай Чэхаславакіі, а ў юнацтве стала сведкай падзення камуністычнага рэжыму і Берлінскай сцяны. Гэтыя падзеі сфарміравалі яе не толькі як пісьменніцу, але і як грамадскую актывістку і прыхільніцу дэмакратычных правоў не толькі ў сваёй краіне, але і ў Кітаі[5].

Радка Дэнемаркава вывучала нямецкую і чэшскую мовы на факультэце мастацтваў Карлавага ўніверсітэта, атрымала доктарскую ступень у 1997 г. Працавала навуковай супрацоўніцай Інстытута чэшскай літаратуры Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі[4].

Была дарадцай у тэатры Na zábradlí ў Празе.

Жыве ў Празе з дачкой Эстэр і сынам Янам.

Р. Дэнемаркава — адзіная чэшская пісьменніца, якая чатыры разы атрымала прэмію Magnesia Litera (у розных намінацыях — за прозу, публіцыстыку, пераклад і «Кнігу года»)[6]. Яе творы перакладзеныя больш чым на 30 моў[4].

Творчасць правіць

У свае творчасці Р. Дэнемаркава займаецца цёмнымі і рэпрэсаванымі бакамі еўрапейскай гісторыі, такімі як выгнанне немцаў пасля Другой сусветнай вайны, антысемітызм або патрыярхальныя структуры і звязаны з гэтым гвалт над жанчынамі[7].

У студзені 2017 года ёй пажыццёва забаронены ўезд у Кітай, бо яна неаднаразова пісала пра кітайскіх дысідэнтаў і абвінавачвала Кітай у бязлітасным узбагачэнні і сур’ёзных парушэннях правоў чалавека. Яе крытычны раман «Алавяныя гадзіны» пра Кітай быў апублікаваны ў 2019 годзе, атрымаўшы захопленыя водгукі і ўзнагароды. У рамане аўтрака сцвярджае, што няма жыцця па-за гісторыяй. У той жа час твор увасабляе нястомную крытыку еўрапейскага капіталізму[8].

У 2021 годзе яе эсэ пра Халакост было апублікавана ў кнізе «Як быццам усё здарылася ўчора» (Jako by se to všechno stalo včera / Als wäre das alles gestern geschehen). Раман «Валавяныя гадзіны» быў адзначаны Літаратурнай прэміяй Штырыі (Literaturpreis des Landes Steiermark) у 2022 годзе[9].

Творы правіць

  • Hodiny z olova. 2018. Brno: Host. 752 pp.
  • MY 2 / US 2. 2014.
  • Příspěvek k dějinám radosti. 2014.
  • Spací vady. 2012.
  • Kobold. Přebytky něhy & přebytky lidí. 2011.
  • Smrt nebudeš se báti aneb příběh Petra Lébla. 2008.
  • Peníze od Hitlera. 2006.
  • A já pořád kdo to tluče. 2005.
  • Sám sobě nepřítelem. 1998.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Radka Denemarkova // Salzburgwiki
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б в Slovník české literatury, online: slovnikceskeliteratury.cz, http://www.slovnikceskeliteratury.cz/showContent.jsp?docId=1376
  5. Чому Центральна Європа схиляється до неліберальної демократії? Інтерв'ю з чеською письменницею Радкою Денемарковою, 11 снежня 2019, Global Voices, https://uk.globalvoices.org/2019/12/11/2189/
  6. Ruth Fraňková, Radka Denemarková wins Magnesia Litera with Hours of Lead, 04/08/2019, Radio Prague International, https://english.radio.cz/radka-denemarkova-wins-magnesia-litera-hours-lead-8134111
  7. Radka Denemarková, Europe is here, and it’s not Going Anywhere (a Mosaic), https://eu.boell.org/sites/default/files/uploads/2013/12/radka_denemarkova.pdf
  8. Jörg Plath, Mit Havel und Konfuzius — Radka Denemarková hat den Mut, vor der Unmenschlichkeit der kommunistischen Diktatur in China die Augen nicht zu verschliessen, 15.02.2022, NZZ, https://www.nzz.ch/feuilleton/neuer-roman-radka-denemarkovas-breitseite-gegen-xis-china-ld.1666840?reduced=true
  9. Старонка пісьменніцы, Жыццяпіс, https://denemarkova.eu/en/books/jako-by-se-to-vsechno-stalo-vcera/ Архівавана 27 мая 2022.