Памер старонкі: 7 188

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:38, 12 снежня 2017 (MSK)Адказаць

Вітанкі

правіць
 

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Тут агульнае заданне:

правіць
  1. Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сябе, бо Вікіпедыя — гэта супольнасць, а калі ты прыходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
  2. Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэм атамнай фізіцы
    • са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
    • і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (Важна! Крыніцы інфармацыі — не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
  3. Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментарыі напішу табе — хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
    • табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоў.
    • (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментарыі. Подпіс робіцца націсканнем кнопкі з алоўкам на панэлі рэдагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
  4. Запоўніць анкету зваротнай сувязі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні — пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай і рабіць вікі-заклік (вікі-спасылку) на мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).

Карысныя спасылкі:

правіць
  • Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое, што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць «падаванам» у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
  • Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, трэба праверыць яго на памылкі.
    • Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што па тэксце, дзе ў беларускіх словах устаўлена англійскае «i», пошук працаваць не будзе.
  • Таксама ты можаш прыйсці на адну з нефармальных Вікі-сустрэч, пазнаёміцца з іншымі вікі-рэдактарамі, папрасіць дапамогі, і, магчыма, прама на сустрэчы зрабіць гэтае заданне.

Што ты ужо зрабіў

правіць
  • Ты дадаў тэкст.
  • Дадаў сінія і чырвоныя спасылкі.

Дарабі астатнія заданні. І правер граматыку. Дзе-нідзе у цябе сустракаюцца рускія "і" і "ъ"(якога няма у бел мове). --Svetit (размовы) 23:22, 12 снежня 2017 (MSK)Адказаць


Заўвагі да задання

правіць

Вітаю, Aliot2010

  • Граматыку ты правяраў не па таму правапісу. Так сталася, што ў Беларусі 2 правапісы. Гэта Вікіпедыя - на наркамаўке, афіцыйным правапісе. (Есць іншая Вікіпедыя - на тарашкевіцэ), але мы працуем з афіцыйным.

Па змоўчанні ў Добрапісу афіцыйны. пераправер свой тэкст у ім.

  • Табе трэба дадаць крыніцы інфармацыі (кніга, ці сайт, з якіх ты дадаў інфармацыю). Калі ты перакладаў - глянь якія крыніцы былі ў арыгінальным артыкуле і дадай іх не перакладаючы на бел мову.

Крыніцы трэба аформіць як зноскі. Паглядзі праыклад афармлення ў артукуле Дынаміка.

--Svetit (размовы) 00:44, 14 снежня 2017 (MSK)Адказаць

Заўвагі да задання2

правіць

Вітаю, Aliot2010

Добра, што ты выправіў граматыку.

  • Табе засталося дадаць крыніцы інфармацыі (кніга, ці сайт, з якіх ты дадаў інфармацыю). Калі ты перакладаў - глянь якія крыніцы былі ў арыгінальным артыкуле і дадай іх не перакладаючы на бел мову.

Крыніцы трэба аформіць як зноскі. Паглядзі праыклад афармлення ў артыкуле Дынаміка.

Калі там не было ніякіх крыніцаў, то табе трэба знайсці кнігу, ці сайт, дзе есць падобная інфармацыя і дадаць гэтую крыніцу як зноску. --Svetit (размовы) 19:39, 15 снежня 2017 (MSK)Адказаць

Залік

правіць

Вітаю, Aliot2010.

Усё добра. Прыходзь на залік у наступную пятніцу. 22 снежня, з 13.00 па 14.00, каб 515б. --Svetit (размовы) 20:55, 17 снежня 2017 (MSK)Адказаць