Размовы з удзельнікам:Belarus2578/Архіў/2016

Імперская трансантарктычная экспедыцыя правіць

Добры дзень! Звярніце, калі ласка, увагу на падтрымку і паслядоўнасць пазіцыі наконт галасавання на выдатныя артыкулы. У мінулы раз вы падтрымалі артыкул, які паўторна выстаўлены на намінацыю. Калі ваша пазіцыя не змянілася, цяпер ваш голас можа стаць важным для вынікаў абрання.--178.172.187.9 20:17, 9 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Беларусы правіць

Прывітанне! Гляньце, калі ласка ў арт. ((Беларусы)). Зусім не разумею. Я там дадаў яшчэ адзін радочак партрэтаў у шаблон з партрэтнымі выявамі. Там трэба параўняць шрыфты подпісаў пад партрэтамі ў шаблоне: Сакалоўскі-Грамыка-Караткевіч-Барадулін-Домрачава, - каб было ўсё аднастана з памерам шрыфтаў з іншых радкоў. І яшчэ ў радочку: Бялыніцкі-Купала-Колас-Некрашэвіч-Быкаў, -- параўняць, каб усе подпісы былі болей-меней пад тымі партрэтамі.--Pracar (размовы) 19:29, 10 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Вітаю, Pracar! Добра, я паспрабую разабрацца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:34, 10 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
  Зроблена з "Сакалоўскім-Грамыка і г. д." Pracar, што да подпісаў "Бялыніцкі-Купала і г. д.", то адзінае выйсце — уставіць больш шырокі партрэт Бялыніцкага-Бірулі. Прозвішча ў яго доўгае, а партрэт вузкі — таму ўсё і выходзіць такім шырокім. Яшчэ можна скараціць яго падвойнае прозвішча да адной з частак. Інакш нічога зрабіць немагчыма. Ну яно, зрэшты, і зараз выглядае нармальна. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:53, 10 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Ордэн правіць

 
  Працавітаму ўдзельніку Belarus2578  
За ўнёсак рэдагаваннем у стварэнне артыкула-прызёра конкурса 2015 года.

--Малайдзец!--Pracar (размовы) 20:10, 16 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Крыніца правіць

Крыніцу на такія праўкі ставіць не спрабавалі?--Liashko (размовы) 03:33, 20 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Гэта відавочная памылка. Ён абсалютна паўсюль Аляксеевіч, акрамя БелЭн. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:10, 20 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Вы выправілі крыніцу так, нібы ў БелЭН таксама так напісана. Прастаўляйце крыніцу, альбо трэба адкатваць.--Liashko (размовы) 16:46, 20 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Я проста выдалю крыніцу з БелЭн. Максім Л. і шэраг іншых удзельнікаў ужо заўважалі памылковасць у імі па-бацьку. Фактычна крыніц на тое, што ён Аляксеевіч безліч. Я дадам пару. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:48, 20 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі правіць

Чаму вы адхілілі змены і выдалілі фатаграфію: Князь на помніку «1000-годдзе Расеі»????

Таму што Ваш нік не ўнушае даверу. Мы ўжо маем спадара Максіма Л. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:04, 22 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

У загалоўках выкарыстоўваецца скарочаная назва краіны правіць

Дзе так ужываецца, і дзе пачытаць правіла на гэты конт? Праз пошук знайшоў шмат артыкулаў з такой назвай. Трэба пераназваць.--Liashko (размовы) 15:40, 3 лютага 2016 (MSK)Адказаць

Агульная практыка ўсіх Вікіпедый. Ужываецца найперш у дачыненні да саміх дзяржаў, іх сімвалаў, узброеных сіл, спартыўных зборных і г. д. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:42, 3 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Якіх усіх? Паглядзі назву артыкула ў іншых раздзелах.--Liashko (размовы) 15:47, 3 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Нават калі так, то мусіць быць нейкая паслядоўнасць. Чаму артыкулы пра тое, што я згадваў вышэй, называюцца скарочана? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:49, 3 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Трэба думаць галоўкай, перш чым пераносіць. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Катэгорыя:Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Фератрон, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь.--Liashko (размовы) 15:54, 3 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Галоўка любіць логіку. Дзе тут яна? Напрыклад, да нядаўняга часу быў артыкул "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь", пакуль я яго не пераназваў ва Узброеныя Сілы Беларусі. Бо чамусьці пра іншыя краіны артыкулы называюцца па схеме "Узброеныя Сілы Кароткай назвы краіны". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:57, 3 лютага 2016 (MSK)Адказаць

Украінцы правіць

Вітаю Ігар Барысавіч Цярэшчанка! Artificial123 абсалютна неабгрунтавана выдаліў мае праўкі артыкула Украінцы, над якімі я працаваў некалькі гадзін, каб палепшыць ілюстраванне артыкула. Падобныя фотакалажы мае артыкул Беларусы. Прашу вас дапамагчы не дыскрымінаваць мой народ ў вашым раздзеле і вярнуць іх.--Yasnodark (размовы) 19:08, 23 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

Усё пад кантролем, не хвалюйцеся. Зрэшты, заўважу, што, на маю думку, далёка не ўсе асобы з Вашага калажу з'яўляюцца ўкраінцамі. Таксама я бы параіў не браць персаналій, старэйшых за 16 стагоддзе, бо будуць вечныя спрэчкі наконт іх нацыянальнасці. Акрамя гэтага, значнасць пэўны асоб (Саўчанка, Цімашэнка) выклікае вялікія пытанні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:13, 23 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

Ігар Барысавіч Цярэшчанка! Дякую за увагу, але пробачте тая я не згоден в е вашою думка..--Yasnodark (размовы) 15:48, 24 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

Выява іконы правіць

Вітаю, размова ішла пра загрузку выявы ў наш раздзел з выкананнем крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання, а тое, што вы ў Вікісховішчы яе загрузілі пад вольнай ліцэнзіяй - яўнае парушэнне аўтарскага права. Я пра гэта там прамаўчу, і магчыма, што яе там адміны яшчэ сто гадоў не заўважаць, але вы ведайце, што так рабіць неправільна.--Хамелка/ разм. 08:33, 22 лютага 2016 (MSK)Адказаць

Я зыходзіў з таго, што сам зрабіў здымак іконы, калі быў у Росіцы, у касцёле над алтаром (Вы можаце ўбачыць, як гэта выглядала ў гісторыі файла на сховішчы: там бачная не толькі ікона). Я як бы кіраваўся свабодай панарамы, бо аўтар панарамы — гэта я. Такім чы чынам я схітрыў. Потым ужо іншы ўдзельнік абрэзаў фота. Ну так як я памыліўся, то болей абяцаю падобнае не рабіць. Але Вы, калі ласка, прамаўчыце на сховішчы. ;) Дзякую за парады і разуменне. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:44, 22 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Проста няма ў Беларусі свабоды панарамы :) ,ну ці :(--Хамелка/ разм. 09:53, 22 лютага 2016 (MSK)Адказаць

Краязнаўства Беларусі правіць

Паважаны Ігар Барысавіч Цярэшчанка, звяртаю вашу ўвагу, як сабра Таварыства беларускай мовы, на мой артыкул Краязнаўства Беларусі (пакуль яго не сталі псаваць). Магчыма, у дзейнасці Таварыства спатрэбяцца малазнаёмыя і новыя факты і спасылкі артыкула. На жаль, рувікі чамусь блакуе спасылкі на тэксты ў Камунікаце. Прышлося іх здымаць.--Ohlumon (размовы) 10:10, 28 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

Паважаны Ohlumon, ці прапаноўваеце Вы мне перакласці гэта на беларускую? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:38, 31 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

А які сэнс перакладаць? Каму трэба - той і па-руску прачытае. Тым больш, што ў асноўным крыніцы рускія. Беларускіх крыніц наогул замала. Што тычыцца перакладаў: напрыклад, з сённяшніх, на 1 красавіка, 10-ці новых артыкулаў 7 перакладныя, 3 з БелЭн. Перакладаецца што патрапіла. Транслітам перадраць тэкст (прычым нават не ўвесь, а толькі прэамбулу) - і артыкул гатовы!--Ohlumon (размовы) 10:46, 1 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Я раблю толькі ручныя пераклады. Мяркую, гэты артыкул мусіць быць у нас. Упэўнены, што Вамі будуць дададзены ўсе заблакаваныя РуВікі крыніцы. Мяркую, варта змагацца за пашырэнне беларускамоўных артыкулаў, бо інакш наша Вікі непатрэбная: амаль усё ёсць у Англа- і РуВіках. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:55, 1 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Тамаш Шэвяроўскі правіць

Здаецца, гэта першы беларускі кампазітар. Уніят, між іншым.--Ohlumon (размовы) 16:40, 31 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

Дзякую. Абавязкова пачытаю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:39, 31 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

Looking for help правіць

Thanks Belarus2578 for your welcome. Please help me to save this page https://be.wikipedia.org/wiki/IMMAGINE%26POESIA that has been repeatedly vandalised by User K9re11 putting a delete template in every page. The page, as you can see, is not promotional: it just tells the story of a Movement that deals with Art, Poetry and Culture. It has been on Wikipedia for 6 years. Independent secondary sources have been added. Thanks !--Aeron10 (размовы) 20:24, 3 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Тунель правіць

Ігар Барысавіч, у Правілах 2008 года дакладна сказана, што трэба пісаць тунэль (§3 пункт 3). Калі ласка, перанос значнай колькасці старонак (больш за 5) рабіце толькі пасля абмеркавання або ў відавочных выпадках.--Artsiom91 (размовы) 23:52, 7 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

ТунЭль, але анЕстэзія і нЕльсан. Не дзіўна, што класічны правапіс многіх прываблівае з такімі нелагічнымі афіцыйнымі нормамі... ОК. Зраблю адкаты. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:55, 7 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Гарадскія пасёлкі правіць

Вітаю. Навошта адкочваеце праўкі ананіма ў артыкулах аб гарадсіх пасёлках (гл. дыф)? --Artsiom91 (размовы) 11:20, 13 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Вітаю! Бо ён там змяшчае статыстыку за год, які яшчэ не скончыўся. Гэта недапушчальна. Заўтра можа быць атамная вайна — і насельніцтва гэтага пасёлка складзе 0 чалавек. Дадзеныя за 2015 год прыму. З такім жа спамам лезуць і наконт метро пастаянна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:22, 13 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Гэтая статыстыка даецца на 1 студзеня згодна з афіцыйнымі звесткамі Белстата (гл. Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі). Няма ніякіх падстаў яе адкочваць. Ды нават калі Вам чамусьці насельніцтва не падабаецца, то мяняйце толькі яго, а адкочваць даданне герба, даты атрымання статуса — недапушчальна.--Artsiom91 (размовы) 11:31, 13 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Калі такая статыстыка сапраўды на 1 студзеня (то бок фактычна яна за 2015 г., хаця фармальна сапраўды за 2016 г.), то яе варта падаваць са спасылкамі, а не "ад балды". Акрамя таго, ў нашым раздзеле немагчыма зрабіць "частковы" адкат. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:57, 13 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Добра, калі справа ў спасылках, то я ўвечары іх дадам, а Вас прашу вярнуць адкочаную інфармацыю. Тое, што немагчыма рабіць "частковы" адкат, не дае Вам права беспадстаўна сціраць карысную інфармацыю (можна зраіць звычайную праўку з тлумачэннямі). Таксама, калі робіце адкат, калі ласка, пазначайце прычыны адкату ў апісанні, калі яны невідавочныя (як у гэтым выпадку).--Artsiom91 (размовы) 12:04, 13 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Вярнуў звесткі 2016 года з пазначэннем крыніцы.--Artsiom91 (размовы) 00:15, 14 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Дзякую шчыра! Вось так і трэба было бы зрабіць ананіму. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:46, 14 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

падпольнага антыфашысцкага руху правіць

What is падпольнага антыфашысцкага руху?
Why do you remove a correect link rather than to add your links?Xx236 (размовы) 13:42, 13 красавіка 2016 (MSK)Адказаць
Po "wyzwoleniu" tysiące uciekły z Grodna. Wikipedia wymaga pewnego poziomu, cytowania źródeł.Xx236 (размовы) 13:46, 13 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Цудатворац правіць

"Цудатворца" - гэта Родны склон, а ў Назоўным мусіць быць "цудатворац". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:50, 5 чэрвеня 2016 (MSK)Адказаць

МКА правіць

Ігар Барысавіч, на сайце Белпошты "Міжнародны адказны купон", спасылка: http://belpost.by/blr/services/. Ці варта дадаць гэты варыянт у прэамбулу? --Rymchonak (размовы) 15:07, 8 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Дзякую шчыра за тое, што Вы знайшлі гэта на іх сайце, бо мне не ўдалося. Вядома, мы мусім дадаць гэта ў прэамбулу і даць спасылку. Я выкарыстаў форму "купон адказу" выключна з той прычыны, што "адказны" не знайшоў у слоўніках у значэнні "для адказу". Але, паколькі купоны не змяшчаюць надпісаў на беларускай мове, мы мусім карыстацца Белпоштай як аўтарытэтнай крыніцай у гэтай галіне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:15, 8 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Рэнтгенадыягностыка правіць

Ігар Барысавіч, выправіў арфаграфію. Ці не маглі б яшчэ раз перачытаць прафесійным вокам? --Rymchonak (размовы) 21:19, 9 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Добра. Зараз вычытаю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:21, 9 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Дзякуй вялікі. --Rymchonak (размовы) 22:11, 9 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Кошт і гашэнне марак правіць

Ігар Барысавіч, хацеў бы прапанаваць выдаліць раздзел "кошт", бо без спасылак, цьмяна напісана, цягне на арыгінальнае даследаванне. На кошт маркі (калекцыйнай) уплывае вельмі шмат фактараў. Гашэнне марак трэба перарабіць. Трэба напісаць, што да штэмпельнага гашэння было гашэнне подпісам. --Rymchonak (размовы) 11:47, 12 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Я класічны філатэліст толькі 2 месяцы, а першы клясер набыў 2 тыдні таму. =) У посткросінгу я крыху больш абазнаны — маю стаж у 3 гады. Таму мне наўпрост не хопіць ведаў ды крыніц, каб перапісаць артыкул у адпаведнасці з Вашымі заўвагамі. Але, калі Вы маеце крыніцы ды інфармацыю, калі ласка, праўце смела. =) Толькі пачакайце, каб я спачатку скончыў пераклад з РуВікі, а потым карэкціруйце на Ваш густ. Цалкам Вам давяраю. З падзякай за ўдзел у сумеснай працы па філатэлістычнай тэматыцы, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:48, 12 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Посткросінг - цікавы занятак. Артыкул абавязкова дапамагу дапрацаваць. --Rymchonak (размовы) 14:08, 12 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Паважаны Rymchonak, я скончыў пераклад, таму цяпер варта дапрацаваць гэты артыкул разам. Хто ведае, магчыма, атрымаецца яго і намінаваць на статусны. Цяпер праўце смела. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:44, 15 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Добры дзень, Ігар Барысавіч! Прапаную 1) раздзел "Філат.каштоўнасць" пусціць адразу за коштам, 2) выдаліць раздзел "Захаванасць" ці перапісаць у "Захоўванне" пра клясеры, пінцэты, ультрафіялет. Раздзел суб'ектыўны. --Rymchonak (размовы) 10:14, 18 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Вітаю. Добра. Зараз гэта зраблю. Вы таксама праўце смела. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:00, 18 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Стылістыку падправіў, дадаў ілюстрацый, пагляджу спецыялізаваную літ-ру і дадам. --Rymchonak (размовы) 11:07, 18 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Памятны блок правіць

Ігар Барысавіч, ці ёсць у свабодным доступе блок Шагала ці Пэна, каб дадаць у артыкул? --Rymchonak (размовы) 11:47, 18 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Я пашукаю. Калі што, то ў маёй асабістай калекцыі ёсць блок Льва Бакста гэтага года. Так як ён беларускі, можна смела грузіць на сховішча. Калі, вядома, Вы маеце на ўвазе блокі, прысвечаныя гэтым асобам. Бо мне невядома, ці былі яны аўтарамі блокаў. ;) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:09, 18 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Бакст пасуе да артыкула. Шагала не будзем чапаць ;)--Rymchonak (размовы) 13:18, 18 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Картмаксімум правіць

Добры дзень, Ігар Барысавіч! Можа, у Вашай посткросінг-калекцыі ёсць картмаксімумы для ілюстравання артыкула? Таксама Белпошта перыядычна выпускае: з кветкамі ЦБС НАН РБ, совамі і г.д. --Rymchonak (размовы) 11:45, 21 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Маю іх шмат, але не ведаю, ці з'яўляюцца яны свабоднымі аб'ектамі аўтарскага права. Ці маглі бы Вы высветліць гэта? Марка і штамп, вядома, свабодныя, але паштоўка... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:43, 21 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Паштовыя маркі і іншыя знакі не з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права. --Rymchonak (размовы) 13:22, 21 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
Чаму ж. Марка мае аўтара, таму за ёй захоўваецца права аўтарства, але з'яўляецца свабоднай, г. зн. ёсць права на яе свабоднае распаўсюджванне, таму можна грузіць яе на сховішча. Аднак гаворка ідзе пра паштоўку. З ёй усё вельмі складана... Наколькі мне вядома, паштоўка не з'яўляецца свабодным творам мастацтва або дзяржаўным знакам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:08, 21 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць
У Рускай Вікіпедыі вось такое:https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:%D0%A5%D0%90%D0%94%D0%98-7_%D0%BE%D1%82%D0%BA%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BA%D0%B0.jpg --Rymchonak (размовы) 14:17, 21 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Дарагі Rymchonak, я разабраўся наконт кармаксімумаў. Іх можна грузіць на Сховішча, паколькі на іх нанесеныя дзяржаўныя знакі, якія фактычна не ахоўваюцца аўтарскім правам. Калі мы можам грузіць беларускія маркі, маем права і на загрузку картмаксімумаў. Нельга грузіць асобную паштоўку без марак ды штэмпеля. Дык якога кшталту карцінку Вы бы жадалі бачыць у артыкуле? Жывёлы, кветкі?))) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:04, 9 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

Вушастая сава ёсць? --Rymchonak (размовы) 12:46, 15 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць
Ёсць. =) Прыгожая картка. Загружу. Дарэчы, я пачаў масіўную заліўку на сховішча ўсёй паштовай прадукцыі Беларусі. Цяпер мы маем усе маркі, штэмпелі, канверты і г. д., прынамсі за апошнія тры гады. Карыстайцеся на здароўе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:08, 16 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць
Выдатна, што навінкі залілі! Дзякуй вялікі! --Rymchonak (размовы) 11:14, 16 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

Request правіць

Greetings.

Could you create the article en:Administrative divisions of Azerbaijan in Belarusian?

Thank you.

Yes, it'll be done. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:27, 31 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Язва страўніка правіць

Добры дзень, Ігар Барысавіч, калі ласка, выдаліце артыкул, бо Дзяніс Нядбайла завяршыў абмеркаванне, а артыкул выдаліць забыў. --Rymchonak (размовы) 09:23, 4 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

Парк Суворава правіць

Шаноўны удзельнік Belarus2578 Чаму Вы зрабілі адкат маіх правак? І зноў ўсталявалі недакладную інфармацыю? З павагай, АФ

З прычыны арфаграфічных памылак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:14, 15 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

Можна прыклад...

І яшчэ хацеў бы ў Вас удакладніць , як у спадара больш дасведчанага , як дадаваць фотаздымкі ў Вікіпедыю?

Ну Вы ўжылі слова "расейскі", якое, па стандартах сённяшняй акадэмічнай беларускай мовы, з'яўляецца памылковым. Таксама заклікаю Вас падпісваць свае паведамленні. Для гэтага ёсць адмысловая кнопка ў выглядзе алоўка ў акенцы рэдагавання. Яна чацвёртая злева. Ці хочаце Вы дадаць у артыкул фотаздымак, яко ўжо загружаны на Вікіпедыю, або жадаеце самі загрузіць сюды штосьці ўласнае? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:18, 16 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

Наконт таго, ці з'яўляецца слова расейскі нормай для беларускай літаратурнай мовы я спрачацца ня буду, скажу адно, што гэта дапушчальны варыянт у б.л.м.

Недапушчальны. І "не буду". --Artificial123 (размовы) 20:11, 16 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

А наконты фатаграфій было б проста выдатна калі б Вы скінулі мне спасылачку, дзе можна было б прачытаць пра тое, як дадаваць новыя фотаздымкі ў Вікіпедыю. І дзякуй, што патлумачылі як падпісваць сваё паведамленне, дзякуючы Вам я стаў крышачку больш дасведчаным ў Вікіпедыі. --Алесь Віленскі (размовы) 19:12, 16 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

ru:Википедия:Иллюстрирование. --Artificial123 (размовы) 20:11, 16 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

У Вікіпедыі мы строга абмежаваныя літаратурнай акадэмічнай нормай, акрамя выпадкаў цытавання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:53, 17 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

Сядзенне на кукішках правіць

Добры дзень, Ігар Барысавіч! У Вікіпедыі чарговы раз з'явілася спроба захаваць антынавуковую інфармацыю - у арт. "Сядзенне на кукішках" (раздзел супрацьпаказанні) са зноскай на "Рускі мед.часопіс" (не з'яўляецца навуковым, а камерцыйны) і артыкул па спартыўнай медыцыне. Мая прапанова: выдаліць гэта раздзел. Думаю ў аўтарытэтнай медыцынскай літаратуры няма "супрацьпаказанняў", бо гэта фізіялагічная асаблівасць, не з'яўляецца паталогіяй ці хваробай, якая трапляецца 1:1000000. --Rymchonak (размовы) 11:03, 31 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

Прохання! правіць

Вітаю! Бачу на вашій сторінці користувача шаблон, що ви володієте українською мовою. А я ось, на жаль, писати білоруською можу хіба за перекладачем і потім довго правити написане :(, хоч розумію досить добре. Звертаюся з проханням виправити очевидні помилки перекладу сторінки Цярнопальскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І. Я. Гарбачэўскага. Також прошу трохи дописати інформації про Горад Цярнопаль з української Вікіпедії, бо дуже скупа інформація є про моє рідне місто. :) Дякую.--Микола Василечко (размовы) 08:43, 6 верасня 2016 (MSK)Адказаць

Добре. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:35, 6 верасня 2016 (MSK)Адказаць

{{subst:#switch:be|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...

 

Вітаем цябе, удзельнік ВікіВясны 2016! Міжнародныя арганізатары конкурсу просяць цябе прайсці апытанне пра конкурс. Яно кароценькае. Гэта дасць нам крыху статыстыкі і дапаможа зрабіць наступны конкурс лепш. Калі ласка, запоўні апытанку тут: https://wikimedia.qualtrics.com/jfe/form/SV_eLP1PKZWjSpIi45 Усяго найлепшага,
-- Ата праз MassMessage 16:28, 10 верасня 2016 (MSK)Адказаць

Догляд правіць

Вітаю. Тыя ж пытанні, што і з артыкулам "Германія", і з артыкулам "Імрэ Надзь"[1] -- шмат грубых памылак і памылак друку з першых радкоў і скрозь увесь тэкст, але дагледжана Вамі. --Максім Л. (размовы) 11:02, 14 верасня 2016 (MSK)Адказаць

Такая самая сітуацыя з артыкулам "Омата"[2], скрозь лацінскае "і", проста памылак багата, дагледжана Вамі яшчэ ў 2013 годзе. --Максім Л. (размовы) 10:53, 16 верасня 2016 (MSK)Адказаць
Дзякую за пільнасць, Максім! У 2013 г. яшчэ мог дазволіць сабе касякі з прычыны зялёнасці. Цяпер — не. Даю слова, што больш падобнага не адбудзецца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:38, 16 верасня 2016 (MSK)Адказаць

Механатэрапія правіць

Добры дзень, Ігар Барысавіч! Дадайце, калі ласка, спасылкі і літ-ру ў артыкул. --Rymchonak (размовы) 10:37, 15 верасня 2016 (MSK)Адказаць
Дадам у чаргу спраў, якія трэба тут зрабіць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:39, 16 верасня 2016 (MSK)Адказаць

цэнзура артыкула Хведар Нюнька правіць

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Belarus2578/Архіў/2016»