Elias Hartung
Далучыўся 11 чэрвеня 2023
Апошні каментар: 1 год таму, ад удзельніка Maksim L. у тэме Афармленне Такаферолы
Памер старонкі: 3 769
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
Афармленне Такаферолы
правіцьВітаю. "Аформіць зноскі" не значыць іх выдаліць, гэта значна пагаршае артыкул. Па-другое, бібліяграфічныя спасылкі не перакладаюць, а пакідаюць на мове арыгінала. "Беларускі шаблон" не значыць перакласці, а значыць замест "публикация" ужыць тое, што працуе ў Беларускай Вікіпедыі ({{кніга}}, {{артыкул}} і звычайныя тэкставыя тэгі ref і інш.) Максім Л. (размовы) 13:27, 12 чэрвеня 2023 (+03)
- Вітаю,
- Я ўпершыню ўнёс змены ў старонку Вікіпедыі, таму я не вельмі разумею, як працуюць гэтыя шаблоны,але дзякуй за водгук, пастараюся зрабіць яго больш якасным і карэктным. Elias Hartung (размовы) 18:09, 12 чэрвеня 2023 (+03)
- @Elias Hartung, дзякуй за ўнёсак на важную тэму. У гэтым няма праблем, тэхнічныя моманты можа хтосьці потым падправіць. Таму шаблоны "арфаграфія", "фарматаванне" і падобныя не выдаляюць да вырашэння гэтых праблем, менавіта яны прапануюць іншым удзельнікам дапрацаваць. А таксама папярэджваюць чытача, што ў артыкуле могуць быць "вавёркі" замест "бялкоў". Зноскі я паправіў і цяпер яны працуюць нармальна. Перакладаць лепей не капі-пастам праз гугл-перакладчык, а праз плагін "Пераклады" (спасылка на яго з'яўляецца пры націсканні на значок профілю справа ўверсе), тады ёсць імавернасць, што шаблоны з іншамоўнай Вікі будуць хоць часткова працаваць у Беларускай. Там сама можна захоўваць чарнавікі падчас вычыткі перакладзенага тэксту. Калі ў артыкуле на такую тэму чытаюцца "вавёркі" і іншыя падобныя "сябры аўтаперакладчыка" гэта фактычна дыскрэдытуе якасць праекта агулам. Калі Вы спецыяліст у гэтай галіне навукі і знаёмы з яе беларускай тэрміналогіяй, вельмі пажада было б каб Вы пільна вычыталі тэкст артыкула, то была б карысць значна большая за проста наяўнасць гэтага артыкула ў Вікіпедыі. Калі будуць пытанні, звяртайцеся, дапамагу чым здолею. Максім Л. (размовы) 11:32, 13 чэрвеня 2023 (+03)