Памер старонкі: 5 769

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 19:56, 12 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Вітанкі правіць

 

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай. (Таксама, у гэтую сераду я расправяду, як працаваць з Вікіпедыя). --Svetit (размовы) 19:42, 21 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Заўвагі да заданя правіць

Вітаю, Іван!

Добра пачаў. Што ты ўжо зрабіў - дадаў тэкст, дадаў спасылкі, дадаў крыніцы.

Трэба табе крыху дапрацаваць:

  • правер правапіс, таму што сустракаецца ў цябе руская "и" ("атамных адзинках масы" (і залінкуй на артыкул "Атамная адзінка масы")), сустракаецца "у", пасля галоснай, а не "ў". Можаш скарыстацца рэсурсам - добрапіс.інфо.
  • выправі назву падзагалоўку "Ядзерна-характарыстыкі характарыстыкі"
  • дадай спасылку на Эйнштэйна, "хуткасць света" пераклалі у Вікіпедыі як "Скорасць святла" (таксама змяні ў сабе і дадай спасылку).

Здаецца, гэта ўсё, што табе трэба дарабіць.--Svetit (размовы) 23:18, 29 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Заданне зроблена правіць

Маладзец, Іван.

Заданне зроблена. Можаш прыходзіць па залік.--Svetit (размовы) 17:34, 7 снежня 2016 (+03)Адказаць

Прыходзь па залік правіць

Прыходзь за залікам ці заўтра (15.12) з 10.30 да 14.00, ці ў наступны чацвер (22.12) (афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы) з 13.00 да 14.00. 507, 513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 23:59, 14 снежня 2016 (+03)Адказаць


Вікі-Летнік 2017 правіць

Вітаю, Ivan Klimuk

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:17, 23 мая 2017 (+03)Адказаць