Памер старонкі: 5 291

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

Максім Л. (размовы) 22:00, 23 верасня 2022 (+03)Адказаць

Афармленне правіць

Вітаю. ВасілЬевіч -- арфаграфічная памылка, так (праз "ь") пішуцца толькі імёны па бацьку ад імён з канчаткам -ій. То бок, ВасілЬевіч мог быць ад Васілій, але ў беларускай гэта імя выключна Васіль. Наконт гіперспасылак на староннія рэсурсы, унізе артыкула ёсць раздзел Спасылкі і туды можна дадаць спасылкі на староннія рэсурсы з тлумачэннем што гэта і чаму дададзена. А ў тэксце артыкула такіх спасылак не мусіць быць, толькі ўнутраныя на іншыя артыкулы Вікіпедыі. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 22:06, 23 верасня 2022 (+03)Адказаць

Вітаю. Дзякуй, не ведала.
Скажыце, калі ласка, як я магу апублікаваць пераклад на англійскую? Я падрыхтавала ўсё, але праз тое, што я новы юзер, не магу апублікаваць англійскую версію. Мабыць, хтось дапаможа? Я сама тут толькі разава, па просьбе пашырыць старонку сябра. Буду ўдзячная за дапамогу Maryna Pcholkina (размовы) 12:01, 24 верасня 2022 (+03)Адказаць
Апублікаваць -- не бяда, але калі Вы апублікуеце артыкул па-англійску ў такім выглядзе як па-беларуску, яго вельмі імаверна выдаляць, калі не адразу, то хутка. А стварыць другі раз будзе складана, калі выдалялі адзін раз, наступны ўжо аўтаматычна могуць выдаляць. Праблема ў тым, што зусім няма крыніц, не ясна адкуль ўся гэтая інфармацыя. Мне асабіста вядома хто такі Доўгушаў і відавочна значнасць яго асобы у энцыклапедычным сэнсе, некаторыя гіперспасылкі нават магу прыняць за крыніцы (умоўна). У Англійскай Вікіпедыі такога мяне напэўна не будзе, узнікнуць пытанні ці не фантазіі гэта, ці не самарэклама (вялікім падазрэнням на самарэкламу паспрыяюць шматлікія гіперсасылкі ў тэксце). Раю для пачатку ў беларускі артыкул дадаць крыніцы, незалежныя (не з праектаў афіляваных з Доўгушавым), дзе хоць часткова пададзена змешчаная ў артыкуле інфармацыя -- староннія публікацыі пра яго (нешта друкаванае, газеты, электронныя СМІ, нейкія даведнікі, што ёсць ). Калі плануецца ў Англійскую Вікіпедыю, пажадана, каб былі англамоўныя крыніцы, хоць на частку інфармацыі -- правілы гэта не патрабуюць, але па факце ад наяўнасці англамоўных крыніц можа залежаць як паставяцца да артыкула там. Калі Вы скончыце афармляць крыніцамі беларускі артыкул, напэўна, у Вас ужо будзе дастаткова стажу, каб рабіць нешта ў Англійскай Вікіпедыі (або проста можна пачакаць). Аднак, не ведаў, што ў іх там абмежаванні такія, нават дзіўна. Максім Л. (размовы) 15:20, 24 верасня 2022 (+03)Адказаць

Дадаткова наконт спасылак, адно з асноўных правілаў Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя#Вікіпедыя — не сервер-люстэрка, не файлавы архіў і не каталог спасылак. Таму, у раздзеле Спасылкі артыкула -- у межах разумнага, калі ласка. У тэксце артыкула -- не. --Максім Л. (размовы) 22:19, 23 верасня 2022 (+03)Адказаць