Памер старонкі: 3 189

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Максім Л. (размовы) 17:32, 2 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Этычныя паводзіны правіць

Вітаю. Запісы ў апісанні змен мусяць адпавядаць ВП:Этычныя паводзіны. З двухсэнсоўных і саркастычных рэплік пачынаюцца канфлікты паміж удзельнікамі, што яўна не спрыяе праекту агулам. Максім Л. (размовы) 17:22, 2 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Там не было ні двухсэнсоўнасці, ні сарказма. Было непрыняцце адвольных тлумачэнняў, што да тэмаў і старонак, якія мала наведваюцца. Тым болей, з боку адміністратара і даглядчыка (тут, магчыма, з аўтарствам памыліўся; даруйце). Мяркую, у дачыненні да Мінску альбо Вільні такога б сабе не дазволілі. Дык і выдалілі б тое, што не адпавядае, а не ўвесь каментар. Павага не да ўсіх удзельнікаў?..--Wajtyla (размовы) 06:38, 18 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Немагчыма выдаліць камент часткова, толькі цалкам, змястоўная частка камента была перанесена ў тэкст самога артыкула. Ваша "непрыняццё" тычылася аўтара матэрыялу на "НН", а скіравана аказалася на ўдзельніка ў Вікіпедыі, але і гэта зусім не важна -- "непрыняцці" у кожным разе павінны падавацца без абразлівых і двухсэнсоўных акцэнтаў. Пра адміністратара і даглядчыка зусім нічога не зразумеў, да чаго тут ён/яны. Лічыце гэта папярэджаннем, за наступнае ўжыванне такой формы каментаў -- будзе блакіроўка. Максім Л. (размовы) 10:52, 18 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Я не працую на наркамаўцы, не бачу сэнсу. Тут скразныя папярэджанні-пагрозы блакіровак. Усё як у нашай сённяшняй Беларусі. А пра абразлівасць ("няма чаго прыдумляць"; дык жа відавочная прыдумка!), зямляк, — перабор...--Wajtyla (размовы) 10:55, 18 сакавіка 2023 (+03)Адказаць