Размовы з удзельнікам:Yury Tarasievich/Архіў/2015-08

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка Хомелка у тэме Катэгарызацыя рэдырэктаў

Help пра беларускія літары правіць

Добры дзень у хату! :) Вось напісаў я help для чайнікаў: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA:LexArt/%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B Ці можна зрабіць спасылку на гэты тэкст на галоўнай старонцы? Думаю, гэта карысна для навічкоў. З павагай, LexArt 10:21, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)

Адносна зместу таго тэкста -- а ці сапраўды трэба перастартоўваць камп'ютар? Таксама лічу лішняй апошнюю заўвагу -- яна была б патрэбнай, каб так не было. Yury Tarasievich 13:28, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)
У мяне, калі не перастартоўваць, усё вісне. Можа, толькі ў мяне. А апошнюю заўвагу я магу выдаліць. LexArt 15:30, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)
Ужо выдаліў. LexArt 15:34, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)

Дзякуй! Вось толькі трэба ўзгадаць, дзе ў нас збіраецца такая інфармацыя для аўтараў... :)) Yury Tarasievich 17:01, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)

Можа зрабіць штосьці такое: Вікіпедыя: Беларускія літары. Хаця я не адмін, я не ведаю такія тонкасці. LexArt 17:12, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)
Трэба закласці ў Шаблон:Вітаем, там сабраныя ўсе спасылкі на падобныя рэчы, якія ў нас у наяўнасці. Ды і гэты шаблон у нас заплатка на тых месцах дзе мусяць быць хэлпы. Пытанне ў якія раздзел гэты, сапраўды карысны хэлп, уціснуць і ці не час наогул пашчыраваць над гэтым шаблонам. --Максім Л. 17:52, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)
Слушна пра "Вітаем"! А падумаўшы яшчэ, гэты шаблон варта зрабіць модульным элементам, які б дарэчна выглядаў як на партале аўтараў, так і на старонц вітанага новага ўдзельніка (г.зн. варта выпрацаваць нейкія рэкамендацыі да візуальн. афармл.). Yury Tarasievich 06:08, 6 Кастрычнік 2008 (UTC)
Да візуальнага афармл. "Вітаем" ці яшчэ хэлп па візуальным афармленні артыкулаў? :) Наконт афармлення "Вітаем" думаў ужо, можна ўжыць тыя поласы што і на ГС, бо рознакаляровая коўдра ўжо муліць. Ну і раздзел "Зрабілі памылку" лішні, што можна хутка выпраўляць напісана на самым пачатку, пра як выдаліць трэба ў парады запісаць. --Максім Л. 06:54, 6 Кастрычнік 2008 (UTC)

Лічыльнік правіць

Гэтыя архараўцы плануюць пераіндэксаваць нашу Віксу ці не? Бо лічыльнік артыкулаў 200 праглынуў і ні гугу, пасля нейкіх эксперыментаў са знешнім выгядам статыстыкі. --Максім Л. 10:35, 2 Кастрычнік 2008 (UTC)

Маецца на ўвазе, эксперыменты былі не нашыя, а праграмерскія? Тады пачакаем які дзень, можа ўнармуецца. Yury Tarasievich 11:35, 2 Кастрычнік 2008 (UTC)
Я ўжо даўно ў лічыльнік не гляджу... Там і ў "адмысловых старонках" ёсць трошкі лухты (напр., Wanted files, які не зважае на існаванне Команзаў). Yury Tarasievich 11:43, 2 Кастрычнік 2008 (UTC)
Да, канечне, праграмерскія. Гэта ўжо чатыры дні як ён зноў пачаў лічыць, а дохлы быў мусіць тыдзень ці не болей, не адразу заўважыў. Ну і я не гляджу, так на вока трапіла, пачаў сачыць :) --Максім Л. 12:33, 2 Кастрычнік 2008 (UTC)

Ці не маглі б Вы загрузіць дадзеную выяву ў Commons.

Дзякуй правіць

Дзякую вам за падтрымку! Я паспрабую даць больш інфармацыі аб Сербіі. --Avala 21:30, 6 Кастрычнік 2008 (UTC)


Купіў "ГЛ" Гудавічуса, ты пытаўся здаецца ў каго ёсць. --Максім Л. 18:37, 9 Кастрычнік 2008 (UTC)

Мяне цікавіла, ці вартая рэч, каб здабываць (памятаючы Энц-ю ВКЛ). У нас яна была мільганула, але я паскупіўся, а зараз думаю, мо і дарма. Дык дарма? Yury Tarasievich 19:51, 9 Кастрычнік 2008 (UTC)

Гаўнакніжка, зборнік аповедаў. :( --Максім Л. 06:27, 10 Кастрычнік 2008 (UTC)
Цудоўна -- у сэнсе, што з кішэні "за так" не вынулі 50+ тыс. р., я і за Энц-ю ВКЛ з "Касцюмам" даволі раз'юшыўся. Зашмат нешта апошнім часам гэтай "глянцавай" халтуры. Yury Tarasievich 07:35, 10 Кастрычнік 2008 (UTC)
Гэтая нават не глянцавая. :( Адсканую і здам назад. --Максім Л. 09:36, 10 Кастрычнік 2008 (UTC)


Чаму заблакіравалі? правіць

Юры, паведамьце калі ласка, за што Вы заблакіравалі АПБ? З павагай, Віктар Фянчук, дырэктар

Ваша імя ўдзельніка або адрас IP былі пастаўлены пад блок. Блок быў пастаўлены ўдзельнікам: Yury Tarasievich. Пададзеная прычына: Ананімнае хуліганства ў размовах.. Вы можаце звярнуцца да Yury Tarasievich або да аднаго з іншых адміністратараў, каб паразмаўляць пра гэты блок. Заўважце, што без пацверджанага ўласнага адрасу эл.пошты ў настаўленнях вы не можаце выкарыстаць "эл.пошту да гэтай асобы". Калі ў вас ёсць рахунак, свае настаўленні вы можаце правіць нават пад блокам. Ваш адрас IP 91.187.18.21 і нумар блоку #266. Дадавайце або адну з дзвюх, або абедзве ідэнтыфікацыі да кожнага звароту, які будзеце рабіць.

АПБ гэта Belinfonet Ltd.? Усё, як у апісанні, без падману, прычым блакіруюцца толькі ананімныя. Адзін з вашых кліентаў такі трапіўся, што прынцыпова вырашыў ставіць палкі ў колы, з IP на IP хадзіў і з правайдэра на правайдэра -- таму давялося паставіць на маску, каб ашчадзіць час і сілы -- вам сапраўды патрэбныя ўсе дэталі? Удзельнічаць з вашых IP можна, зарэгістраваўшыся. Yury Tarasievich 14:25, 5 Лістапад 2008 (UTC)

АПБ - гэта Ахова Птушак Бацькаўшчыны, таварыш Тарасевіч. Сорамна. У вас з тым белінфанэтам ужо параноя нейкая. Дарэчы, калі захочу, хрэн вы мяне заблякуеце. --89.208.33.11 18:04, 5 Лістапад 2008 (UTC)
А вось вам, Віктар, і сам суб'ект, і яго жыццёвая мэта. Yury Tarasievich 07:07, 6 Лістапад 2008 (UTC)
Гісторыя з жыцця, асацыятыўна -- некалі, гадах у 80-х, у самым цэнтры гораду Гродна, пад адным акном пэўнага дома амаль штоночы нехта накладваў кучку. Таго самага. Доўга накладваў, і не чутно было каб злавілі. З цягам часу асфальт там набыў устойлівую карычневую афарбоўку. Вось так. Yury Tarasievich 07:11, 6 Лістапад 2008 (UTC)

ілектранічныя ракі правіць

Здаецца пан вырашыў не рэагаваць, палічыць сябе за reliable sources, мо мае сэнс даць пану 2 гадзіны ахалануць? --Максім Л. 20:52, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Думаю, трэба прымаць больш жорсткія меры, прыкладам на месяц. Адно, што трэба будзе ананімныя і проксі праўкі заблакаваць, толькі не ведаю як каб адразу "корань" заблакаваць і не змагацца з кожным нумарам асобна. А гэты ўклад (гарады арубскія), думаю, трэба выдаліць -- паспрабую ад адмінскага імя ботам. --Максім Л. 17:37, 13 Лістапад 2008 (UTC)

Давайце я спачатку праверу, якія з іх маюць пэўныя беларускія пераклады назваў. Рабіць масавы блок трэба праз IP з "бітавай маскай", але гэта лепей я давайце зраблю; яшчэ апошняя спроба дабіцца нейкага сэнсу, ну і тады. Yury Tarasievich 18:15, 13 Лістапад 2008 (UTC)

Добра, усё адно ботам не атрымалася. --Максім Л. 18:19, 13 Лістапад 2008 (UTC)
З.Ы. На Арубе, разам з вёсками, толькі каля 50 паселішчаў. --Максім Л. 18:24, 13 Лістапад 2008 (UTC)

Давядзецца адкласці да заўтра, там і галандскія правілы трэба, і нібы-іспанскія, а адразу самой Арубы (пакуль што?) не знайшоў. Магчыма, прасцей будзе перарабіць з нуля. Yury Tarasievich 21:32, 13 Лістапад 2008 (UTC)

У нас так і не праіндэксаваныя каля 300 арт., калі памятаеце, калі распрацоўшчыкі гуляліся -- тыя арт. не шукаюцца праз акенца (іх не паказвае ў выніках). --Максім Л. 21:26, 15 Лістапад 2008 (UTC)
Ну ёпсель мопсель, хоць ты спаць не кладзіся, дзе ўзяць адміна з іншага часавага поясу. --Максім Л. 09:16, 16 Лістапад 2008 (UTC)
Калі што не праіндэксаванае, трэба не маўчаць, а адразу даваць заказ на bugzilla-е, бо там хутка не робяць. А гэтага нашага "калегу" я не вельмі і разумею -- у сэнсе матывацыі. Яму хіба гадоў з 12 -- пэўнае тэхнічнае ўмельства пры няўвазе да дэталяў і поўны нябыт навыкаў камунікацыі/сацыялізацыі. Yury Tarasievich 09:47, 16 Лістапад 2008 (UTC)
Добра, пайду да bugzilla. З калегам падобна на наўмыснае шкодніцтва дабразычліўцаў. Думаю, пад нейкі артыкул гэта ўжо падлягае, каб пэўныя таварышы "узбудзілі" прамыванне тыкаўкі, каб больш нікому не хацелася. --Максім Л. 10:04, 16 Лістапад 2008 (UTC)
??? наўмыснае шкодніцтва дабразычліўцаў? А дзе тут іх карысць? Зрабіць тое самае ў сябе, дзей, "несправакаваны напад прымушае нас... ля-ля-ля"? І на гэта ім, па-вашаму, патрэбныя повады? Дый я ўжо казаў -- нарабіць тут такой штукі можна было даўно, прычым на значна лепшым узроўні выканання. Але ўсё роўна абясцэньванне людской працы -- раз, а два -- лічыльнік вялікі, а чытаць карыснага няма чаго, не лічыльнік жа разглядаць. Пакуль няма добрага тэхн. развязання, каб гэтыя базы пераносіць у ВП менавіта як базы, а не як россып старонак, то няма чаго і непакоіцца.
Зірніце, калі ласка, на маю апошнюю рэпліку ў Супольнасці, там я перапытваў у вас сёе-тое. Yury Tarasievich 10:23, 16 Лістапад 2008 (UTC)

Прадузятасьць і абыякавасьць правіць

1 правіць

Вашы абсурдныя дзеяньні па адкаце маёй праўкі і наступнага блякаваньня на 3 дні для мяне засталіся незразумелыя. Аб гэтым я паведаміў на вашай старонцы гутарак у Расейскай Вікіпэдыі, а таксама паведаміў аб вашых супрацьпраўных дзеяньнях на старонцы гутарак удзельніка MaximLitvin ў Расейскай Вікіпэдыі. На жаль, усе паведамленьні засталіся без адказу. Я чуў пра вашу непрытомнасьць, але ня думаў, што яна ўжо дасягнула такой ступені. Заўважыў, што ў апошні час нейкі ананім вам ясна намякае хто вы ёсьць. Вядома, такія дзеяньні ў Вікіпэдыі недапушчальныя, але і вы паводзіце сябе ня лепш. Не спадзяюся пачуць ад вас выбачэньняў. --Ліцьвін 13:51, 14 Сакавік 2009 (UTC)

І адкуль толькі і ад каго, пане, Вы чулі пра "непрытомнасьць" Ю.Т.? Хаця пытанне гэта рытарычнае. З блокам за "Жмудзь" я цалкам згодны, пачынаць "дыскусіі" на гэты конт няма ніякага жадання, бо іначай як "безсэнсоўнай інфармацыяй" гэта не назавеш. --Максім Л. 14:41, 14 Сакавік 2009 (UTC)
цэнтр па кіраўніцтву паўстаннем 1863-64 у Літве і на Беларусі — абсурд. Якая Летува? Якая Жмудзь? Якая Беларусь? І гэта напісана пра паўстаньне 1863-64? Мяркую, тады лепш напісаць так: цэнтр па кіраўніцтву паўстаннем 1863-64 на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. Хоць я паважаю пачуцьці летувісаў і імкнуся максымальна перадаваць назву іх краіны — Летува (па-летувіску: Lietuva). Але як я зразумеў, наркамаўка і павага — несумяшчальныя рэчы. --Ліцьвін 16:34, 14 Сакавік 2009 (UTC)
Разбярыцеся ці абсурд. --Максім Л. 16:49, 14 Сакавік 2009 (UTC)
Так што, самі выправіце? Ці гэта таксама "Упісванне бессэнсоўнай інфармацыі"? --Ліцьвін 16:52, 14 Сакавік 2009 (UTC)
Што выпраўлю? Запіс "Літва (Беларусь)" і замена "Літва/Жамойць" -- бясспрэчна безсэнсоўная інфармацыя. --Максім Л. 16:58, 14 Сакавік 2009 (UTC)
Здаецца на беларускай мове пішу. Добра, паўтару: цэнтр па кіраўніцтву паўстаннем 1863-64 на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы --Ліцьвін 17:18, 14 Сакавік 2009 (UTC)

2 правіць

Вы, Ліцьвін, нічога ні з чым не паблыталі? Якія "проціпраўныя дзеянні" (??!), якая "непрытомнасць" (?!), які "ананім", і хто і на што намякае? А ўпісваць у артыкулы палітычнае арго (напрыклад, "Летува", "Расея" і г.д.) не раю і надалей. Yury Tarasievich 16:23, 14 Сакавік 2009 (UTC)

які "ананім" А я адкуль ведаю? Але калі ён піша розныя непрыстойныя словы, то каля іх разьмяшчае ваш нік. Проста супадзеньне?
А ўпісваць у артыкулы палітычнае арго (напрыклад, "Летува", "Расея" і г.д.) не раю і надалей. Вы за свае словы адказваеце? А зараз пакажыце дзе я пісаў "Летува" і "Расея". У адваротным выпадку вы абавязаныя сябе заблякаваць на 3 дні. Думаю, вам гадзіны хопіць, бо ў мяне была толькі адна праўка ў прасторы артыкулаў. Час пайшоў. --Ліцьвін 16:42, 14 Сакавік 2009 (UTC)

Будзе арго -- будуць і блокі; т.ч., за свае словы я "адказваю". Спадзяюся, з *гэтым* пытаннем усё ясна.

Вашая загадка пра "ананіма", які падпісваецца мной (?!), застаецца загадкай. Не бачыў такіх ані тут, ані ў рускай, ані ў англійскай. З таго, што вы тут расказваеце, больш верагодны правакатар з ліку "вашых".

Наконт "перадачы гучання" і "наркамаўкі" раю звярнуцца да больш удзячнай або даверлівай аўдыторыі. Па-мойму, вы не цалкам валодаеце тэмай, але не пачынайце, калі ласка, спрэчкі. У нас тут ёсць матэрыялы, магчыма, яны вам будуць карыснымі.

Наогул, паводзьце сябе больш прыстойна, калі ласка ("час пайшоў", "абавязаны" і пад.). Буду ўдзячны за не-працягванне вамі гэтай гутаркі. Yury Tarasievich 17:01, 14 Сакавік 2009 (UTC)

Будзе арго -- будуць і блокі А ўпісваць у артыкулы палітычнае арго (напрыклад, "Летува", "Расея" і г.д.) не раю і надалей. Калі ласка, адказвайце за свае словы. Вы прывядзеце прыклады ўпісваньня? Ужо прайшло 25 хвілін, а прыкладаў пакуль няма. Чакаю...
Вашая загадка пра "ананіма" Прыклады прыводзіць ня буду, лянота шукаць. З таго, што вы тут расказваеце, больш верагодны правакатар з ліку "вашых". на расейскай мове. Не судзіце, ды не судзімыя будзеце. Але вашыя словы пра "вашых" запомню. --Ліцьвін 17:18, 14 Сакавік 2009 (UTC)

Літаратурную экспертызу правесці няма каму, але мне здаецца, што я ўсё растлумачыў зразумела. Yury Tarasievich 17:25, 14 Сакавік 2009 (UTC)

Толькі адна праўка. І там нічога такога, што вы сказалі няма, але вы заблякавалі мяне на 3 дні. Калі ласка, адказвайце за свае словы. Я чакаю прыклады. Ужо прайшло 45 хвілін... --Ліцьвін 17:31, 14 Сакавік 2009 (UTC)
"finis" будзе толькі ў выпадку калі вы прывядзеце прыклады ці заблякуеце сябе на 3 дні. Добра, ці калі я ад вас пачую выбачэньні за абсурднае блякаваньне мяне. --Ліцьвін 17:35, 14 Сакавік 2009 (UTC)
Час выйшаў. Вы прыклады не прывялі і сябе не заблякавалі. Хоць як адміністратар вы павінны ведаць, што за паклёп трэба абавязкова блякаваць. І хто вы пасьля ўсяго гэтага? Адміністратар? Непрадузяты чалавек? Ня думаю. --Ліцьвін 17:51, 14 Сакавік 2009 (UTC)

куба-квадраты правіць

значкі ² і ³ таксама ёсць пад акенцам правак, мо не бачылі --Максім Л. 13:53, 24 Сакавік 2009 (UTC)

Адтуль і браў у шаблоны. :) Гэта я каб радочкі не соваліся ўверх-уніз, і каб крынічны тэкст пісаць без html-я. Канвертары не заўсёды спраўляюцца, калі ў зносцы яшчэ і тэгі. Yury Tarasievich 16:52, 24 Сакавік 2009 (UTC)
Ну, разбірайцеся, разбірайцеся. Але ж у такіх выпадках прынята блакіраваць артыкул на версіі да пачатка войн. Ці не згодны? --Аляксандр Сакалоў 11:20, 14 Красавік 2009 (UTC)

ВікіСлоўнік правіць

Прыйшоў да мяне ў размовы нейкі паніч, мо паглядзіце. --Максім Л. 07:47, 29 Сакавік 2009 (UTC)

Грозны правіць

  • Так. Я прапаную вернуць на месца выдаленае. Гэта што ж атрымліваецца? Я таксама магу вандалірізаваць любы артыкул і пасля гэтага весь змест будзе выдалены? Ну, напрыклад, я зараз пачну ў артыкуле пра Касцюшку пісаць, што ён польскі тэрарыст, забойца і кат і што, вы таксама выдаліце весь змест гэтага артукыла? Калі адзін дэбіл пачынае рэалізоўваць свае комплексы ў артыкуле - гэта не значыць, што трэба выдаляць артыкул - гэта значыць, што трэба нейтралізаваць дэбіла, калі ў яго няма быль змястоўных аргументаў. Такім чынам правпаную адыграць назад і заблакаваць артыкул на моманце до прышэсця альтэрнатыўна адоранага, дабы дыскусія была ў абмеркаванні. --Аляксандр Сакалоў 10:13, 14 Красавік 2009 (UTC)
Артыкул даўно вызываў нараканні з боку аб'ектыўнасці, але пакуль яго ніхто не чапаў, то і быў які быў, але і такія змены, што былі зробленыя, тут не дарэчы і назад вяртаць вялікага сэнсу няма. Цяпер проста статус кво, ні беларускай лухты і ніякай іншай наогул. Калі ёсць нейкія ацэнкі Касцюшкі нават нетрадыцыйныя, асабліва спецыялістамі, то калі ласка ў раздзел "Ацэнкі" упісвайце, толькі дзякуй скажуць чытачы. --Максім Л. 10:41, 14 Красавік 2009 (UTC)

Аляксандр, ніхто з прысутных не хоча несправядлівасці. Але ранейшы тэкст таксама быў вельмі сумніўным, ды толькі ўсё "не даходзілі рукі". Дапусцім, я бачу, што там спрэчка наконт колькасці ахвяр, ёсць лічбы -- гэта вельмі на месцы! але дзе крыніцы на ўсё гэта? дзе канкрэтныя аўтары?

І Вы няслушна кажаце пра "вандалізіраваць" -- была ўпісаная ацэнкавая інфармацыя,якая аб'ектыўна падтрымліваецца амаль усёй польскай, і частка беларускай гістарыяграфіі. Але зроблена было "на канфлікт", таму давялося ўмяшацца вось так. Таму, калі ласка, дапамагайцез крыніцамі на тое, што было раней. Yury Tarasievich 10:52, 14 Красавік 2009 (UTC)

І што вы ўсе сапраўды лічаце, што кожны сказ у выдаленымі тэксце ёсць неаб'ектыўным? Некаторыя, між ішным, высілкі пэўныя ажыцяўлялі дзеля яго напісання. Лепшым было б для пачаку зрабіць спіс спрэчных пытанняў. А далей ўжо было б не так крыўдны, чым калі твой артыкул выдаляюць выключна валявым рашэннем без асаблівых аргументаў. --Аляксандр Сакалоў 11:10, 14 Красавік 2009 (UTC)
Разумею, і мне шкада, што так давялося зрабіць, але як быць адміну напярэдадні святой вайны? Даўно пытанні існуюць да аб'ектыўнасці; у тэксце не прадстаўлены погляд польскай і часткі беларускай гістарыяграфій, таму ён выглядае як апалогія. Майце на ўвазе, што я, напрыклад, бачу, што туды прыкладзеная праца, але! каб вярнуць вынятае, абавязкова патрэбныя крыніцы. Ужо я сам набраў кніг, і буду разбірацца таксама. Yury Tarasievich 11:16, 14 Красавік 2009 (UTC)
Ну, разбірайцеся, разбірайцеся. Але ж у такіх выпадках прынята блакіраваць артыкул на версіі да пачатка войн. Ці не згодны? --Аляксандр Сакалоў 11:20, 14 Красавік 2009 (UTC)
А вы што ж, не дапаможаце? Лапідарна кажучы, гэта ж вы так склалі пачатковы тэкст, што ўзніклі пытанні наконт аб'ектыўнасці. І крыніцы свае вы ведаеце лепей. То як будзе? Yury Tarasievich 11:28, 14 Красавік 2009 (UTC)
І наконт "версіі перад тым" не догма. "Найменшая кантраверсія" таксама ўжываецца. Yury Tarasievich 11:32, 14 Красавік 2009 (UTC)
Дык, зразумела, не догма. Я толькі правілы гульні імкнуся высвятліць. Дык такім чынам, я магу любы артыкул ператвараць у маніфест компартыі со спасылкамі (а гэта не праблема) і ён бедзе таксама выдалены? --Аляксандр Сакалоў 11:36, 14 Красавік 2009 (UTC)
Не зусім. Гэта залежыць ад папулярнасці тэксту і ад наяўнасці прэтэнзій перад тым. А правілы ў нас -- звычайныя для Вікіпедый; здавалася мне, што стараемся, каб па-людску было. Yury Tarasievich 11:45, 14 Красавік 2009 (UTC)
А спіс артыкулаў паводле папулярнасці магчыма атрымаць?--Аляксандр Сакалоў 11:50, 14 Красавік 2009 (UTC)
Усе тэмы, на якія балесна рэагуюць беларускія нацыянальныя радыкалы. Yury Tarasievich 11:59, 14 Красавік 2009 (UTC)
Яшчэ дакладней, тыя з такіх тэм, якія актыўна міфалагізуюцца з пач. 1990-х гг. Yury Tarasievich 12:00, 14 Красавік 2009 (UTC)
Гэта значыць 98 % тэм? --Аляксандр Сакалоў 12:17, 14 Красавік 2009 (UTC)
Не перабольшвайце. Іх не так шмат, рэальна. Yury Tarasievich 12:36, 14 Красавік 2009 (UTC)
Да я не перабольшваю. Але ж давайце пачнём спачатку. Пры нараджэнні атрымаў прамое імя Ціт. Бацька памёр, калі Івану было тры гады, і ён уступіў на прастол. Прадбача хуткую смерць, Васілій III сфарміравал апякунскі савет, які павінет кіраваць ад імя Івана. У савет ўвайшлі князь Андрэй Старыцкі — малодшы брат бацькі Івана, М. Л. Глінскі — дзядзя вялікай княгіні Алены і саветнікі: браты Шуйскія (Васілій і Іван), М. Ю. Захар'ін, Михаіл Тучкоў, Михаіл Варанцоў. Дзейнасць савета адзначылася шматлікімі міжусобіцамі сярод яе членаў і іншых баяраў. Ёсць у вас прэтэнзіі да гэтай часткі? Калі ёсць - калі ласка, пакажыце, калі няма - калі ласка вярніце на месца. Потым пойдзем далей --Аляксандр Сакалоў 15:04, 14 Красавік 2009 (UTC)
Ну, тут няма, зразумела. Толькі давайце так -- "дзяўбсці" па кавалачку мы не будзем, а я адразу зараз праверу ўсё, колькі змагу. Yury Tarasievich 15:10, 14 Красавік 2009 (UTC)
Не лягчэй бы было спачатку праверыць, а потым выдаляць? --Аляксандр Сакалоў 15:12, 14 Красавік 2009 (UTC)

Юры, мо будзе час ды жаданне глянуць у Шаблон:БлокПА-міні, я там наваяў, каб Папярэднік-Наступнік уверх артыкулу падняць, але троху з кодам нешта наблытаў. --Максім Л. 09:45, 20 Красавік 2009 (UTC)

Я тады яшчэ глядзеў, калі ў апісаннях была просьба, але так адразу не зразумеў. Але, дарэчы, ці не прасцей рабіць усіх разам, у выглядзе шаблон:Тэма? Ну, папярэднік, наступнік, ну а чаму нельга адразу бачыць праз аднаго, або ўсю паслядоўнасць? Yury Tarasievich 09:56, 20 Красавік 2009 (UTC)
Можна, з невялімі спісамі і пытанняў няма, а як сотня -- зноў да нізу выносіць. Ну і прынята так :), але калі ў нізе зусім не зручна глядзець. --Максім Л. 10:07, 20 Красавік 2009 (UTC)
А ці некага набіраецца аж "сотня"? Yury Tarasievich 10:33, 20 Красавік 2009 (UTC)
Папаў, хваравонаў, візантыйскіх імператараў, хаця па іх асобныя шаблоны робяць. --Максім Л. 12:19, 20 Красавік 2009 (UTC)
І, магчыма, рымскіх. Дык што, з-за трох катэгорый лішэнцаў будзем пускаць трактар?! Карацей, пагляджу. Yury Tarasievich 13:22, 20 Красавік 2009 (UTC)
Ну давайце не будзем, зробім праз шаблон:Тэма, якія розніца насамрэч. --Максім Л. 14:54, 20 Красавік 2009 (UTC)

Кітайская Вікіпедыя правіць

У рускай Вікіпедыі знайшоў цікавую рэч пра Кітайскую Вікіпедыю: "Первоначально существовало две китайские Википедии, так как многие иероглифы в континентальном Китае в своё время были упрощены и по написанию отличаются от тех, что используются в остальных китаеязычных регионах мира. Проблема была решена с помощью внесения изменений в движок вики, после чего стала возможна автоматическая конвертация между полными и упрощёнными формами по выбору пользователя, для этого рядом с вкладками на верху страницы («править», «история» и т. д.) были добавлены ещё три кнопки: «полные», «упрощённые», «изначальный вариант». После этого в китайской Википедии смогли принимать участие пользователи как из континентального Китая, так и из Тайваня, Гонконга и других китаеязычных сообществ и диаспор по всему миру."

Мабыць і нам паспрабаваць такое зрабіць? SZ(谢尔盖) 20:34, 4 Травень 2009 (UTC)

Спрабавалі, што ж Вы думаеце :) Праўда, адразу было відавочна, што нават тэарэтычна гэта не магчыма, бо адрозненні паміж беларускім нарматывам і альтэрнатывам складанейшыя чым проста розніца ў графічным напісані, як гэта з кітайскімі варыянтамі іерогліфаў. --Максім Л. 20:41, 4 Травень 2009 (UTC)
Усё так. У нашых умовах аналагічным было б, калі б мы пераключаліся паміж кірыліцай і ІСО 9. Yury Tarasievich 05:54, 5 Травень 2009 (UTC)

Distinct pages edited правіць

Дапагчыце калі ласка перакласці гэта словазлучэнне. Знайшоў у статыстыцы пра сябе. SZ(谢尔盖) 19:16, 8 Травень 2009 (UTC)

Distinct pages edited гэта колькасць Вашых правак у асноўнай прасторы, т.б. у артыкулах і, думаю, размовах артыкулаў. --Максім Л. 19:37, 8 Травень 2009 (UTC)

Дзякую. SZ(谢尔盖) 19:45, 8 Травень 2009 (UTC)

Translation Request правіць

Hi! Could you translate and add this article into your wonderful wikipedia? You can reach me here. Thanks. With Kind Regards --Warayupay 12:02, 19 Чэрвень 2009 (UTC)

Tacloban

 

Tacloban is a port city in the Philippines. It is approximately 360 miles southeast of Manila. It is the capital of the province of Leyte. It is also the regional center of Eastern Visayas.


en:Tacloban

Спасылкі правіць

Падкажыце, як лепей арганізаваць спасылку ў шаблоне "літаратура": па-беларуску і паставіць шаблон мовы, ці карыстаючыся моваю, на якой створаны сайт. Напрыклад: {{літ|1= |Афіцыйная старонка Токіо. (англ.) }} ці {{літ|1= |Tokyo Metropolitan Government. }} Сам я схіляюся да другога варыянту. SZ(谢尔盖) 16:47, 14 Ліпень 2009 (UTC)

Сапраўды. Толькі, відаць, не старонка, а пляцоўка (сайт). Yury Tarasievich 19:09, 14 Ліпень 2009 (UTC)

Яшчэ пра спасылкі правіць

Падкажыце, як лепей зрабіць спасылкі на сайт: {{літ|1= |Игорь Торик. Краткая история Иерусалима. }} ці проста на сайт {{літ|1= |Report.ru. Сообщество экспертов. }}

Вашыя два прыклады па форме выглядаюць аднолькава. Вы ж не пра ГОСТ 7.83 пытаецеся? Yury Tarasievich 18:23, 15 Ліпень 2009 (UTC)

Why did you block my bot? I didn't see any malfunction. --Xqt 20:49, 15 Ліпень 2009 (UTC)

Your bot was blocked because it came out that it not only was operating on interwikis, but also, unknown to us, was making a "cosmetic changes" ("касмэтычныя зьмены") to the text. From what I've seen in my brief dig in history, these involved moving formatting around and changing the names of namespaces. This is unnecessary and uncalled for, was not even announced, let alone permitted, and so created very bad precedent. What else will the bot operator consider "cosmetic"? What will the other operators think of? Last but not least, there is a nervous feeling in seeing the bot changing text in order to make "касмэтычныя зьмены", which is bad grammar.

That said, I am not inclined to unblock your bot, at least yet. I did not yet consult with the global bot policy, and so I do not yet imagine the modus for such unblock. Yury Tarasievich 07:19, 16 Ліпень 2009 (UTC)

This option is described at m:Cosmetic changes.py; it does some namespace- and xhtml-fixes and small changes for better readability. Those are made "on the fly" which means that such edits are only made together with other edits like maintaining interwiki links. Since this is not wanted here I've it disabled for be-wiki. If sometime you find it desirable, give me a message; in this case I would ask for a local botblag before it starts. Would you please unblock my bot. Thanks in advance. --Xqt 11:51, 28 Ліпень 2009 (UTC)

Hi! I'm from Polish Wiktionary. We are translating names of our main templates into various languages in order to help users who don’t speak Polish understand our articles. I wonder if you would be helpful and translate for us just a few linguistic terms into Belarusian. How about that?

  • [1] pronunciation -
  • [2] definitions (plural) -
  • [3] inflection -
  • examples (plural) -
  • [4] syntax -
  • [5] collocations (plural) -
  • [6] synonyms (plural) -
  • [7] antonyms (plural) -
  • related terms (plural) -
  • [8] idioms (plural) -
  • [9] etymology -
  • notes (plural) -
  • translations (plural) -
  • derived terms (plural) -
  • transliteration -
  • transcription -
  • sources (plural) –

PS. Some of them must be in plural. We’d be very grateful Best regards! --PiotrekSzwecja 08:35, 1 Жнівень 2009 (UTC)

Are you watching this? What is to be translated? I can't make much sense of pl@wiktionary's structure at a glance. Yury Tarasievich 17:50, 1 Жнівень 2009 (UTC)
I'd like you to translate above words, not whole articles. When you set your language to belarusian, then you can see templates in your native language and our polish Wiktionary will be more understandable for foreigners so they can edit more of our entries. --PiotrekSzwecja 18:03, 1 Жнівень 2009 (UTC)
Well, I was able to trace the Polish counterparts for some of those (10 or so) and translated them. With the rest to follow, I hope. Yury Tarasievich 18:48, 1 Жнівень 2009 (UTC)

аўтачас і -подпіс правіць

Толькі што стукнула ў тыкаўку, як элементарна зрабіць аўтачас і -подпіс ўдзельніка ў пастаўленым шаблоне, у код запісаць параметр па змоўчанні ~~~~. Пішу каб думка не згубілася. --Максім Л. 16:33, 5 Верасень 2009 (UTC)

Трапна (калі спрацуе). Дзякуй. Yury Tarasievich 17:52, 5 Верасень 2009 (UTC)
Не хоча, нават з , адразу ператвараецца ў тэкст (мой подпіс). --Максім Л. 09:12, 12 Верасень 2009 (UTC)

Шаблон User_bel правіць

Хацеў паставіць на шаблон User bel "Выдаліць", але не ведаю, мо ён каму патрэбны? Ён жа дублюе User be, дый потым тут у нас усе моўныя шаблоны з кодамі ISO 639-1 (калі я не памыляюся, яны і ёсць двухлітарныя), дык навошта такі дадатковы шаблон? LexArt 19:09, 13 Лістапад 2009 (UTC)

Я не супраць, за аргументацыяй згодны. Yury Tarasievich 16:33, 14 Лістапад 2009 (UTC)

Прыкладанні правіць

З Новым годам, калега Юры. Хацелася б даведацца вашую думку наконт тэрміналогіі, які варыянт слушы: вэб-прыкладане, -дадатак, -аплікацыя ці яшчэ нешта? --JerzyKundrat 11:06, 5 Студзень 2010 (UTC)

Узаемна. Што тычыць перакладу "application", то сам я яго перакладаю "праграма". І наогул, пераклад такіх закуткоў тэрміналогіі інфарматыкі -- складаная, нават слізкая рэч. Шмат што, з-за няжывасці мовы, проста не ўзнікае ані "само", ані з Акадэміі. Даводзіцца падбіраць самастойна, з усімі вынікальнымі. Yury Tarasievich 06:11, 9 Студзень 2010 (UTC)

Калі ласка, дапамажыце!!! Пожалуйста, помогите!!! Help me!!! правіць

Я сын известного украинского скульптора Шматько. Я автор статьи Шматько Николай, созданной на русском, украинском и английском языках. К большому сожалению я не понимаю белорусский язык. Я написал на белорусском языке статью Николай Гаврилович Шматько, но ее надо отредактировать, корректировать. Прошу у вас помощи. Если нужна будет помощь с моей стороны, то я готов ее предоставить. Например: Соглашение об авторском праве. Я готов дать разрешение. Можно сделать перевод статьи о скульпторе Шматько с английской или русской Википедии на белорусский язык. Французская Википедия мне помогла сделать перевод с английского на французский

Я сын вядомага ўкраінскага скульптара Шматько. Я аўтар артыкула Шматько Мікалай, створанай на рускай, украінскай і англійскай мовах. На вялікі жаль я не разумею беларускую мову. Я напісаў на беларускай мове артыкул Николай Гаврилович Шматько, але яе трэба адрэдагаваць, карэкціраваць. Прашу ў вас дапамогі. Калі патрэбна будзе дапамога з майго боку, то я гатовы яе прадаставіць. Напрыклад: Пагадненне аб аўтарскім праве. Я гатовы даць дазвол. Можна зрабіць пераклад артыкула аб скульптар Шматько з англійскай або рускай Вікіпэдыі на беларускую мову. Французская Вікіпедыя мне дапамагла зрабіць пераклад з ангельскай на французскі

--Rerter 18:45, 9 Студзень 2010 (UTC)

заўвага правіць

Ведаеце, я не прыпамінаю, калі я на Вікіпэдыі публічна падпісваўся на імя, тады прашу гэта ушанаваць. «Калега», «удзельнік», «спадар», - як там уважаеце, але не так. Bocianski 20:12, 22 Студзень 2010 (UTC)

Прабачце, калі ласка. Мне неяк здавалася, што ў польскай вас так называлі. Yury Tarasievich 07:40, 24 Студзень 2010 (UTC)

Меню для сваёй старонкі правіць

Я стварыў спецыяльны шаблон у якім Вы можаце стварыць спецыяльнае меню на сваёй старонцы (як у мяне). Я проста паглядзеў што ў Вас ёсць шмат старонак Yury Tarasievich/... . Гэты шаблон Вам можа дапамагчы. Дзякую... --Jan 09:53, 10 Чэрвень 2010 (UTC)

Прывітанне, а гэта артыкул ці шаблон, ніколі такога не бачыла?---Хамелка / разм. 18:52, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Гэта частка, умоўна кажучы, шаблону -- засталіся з тых часоў, калі яшчэ ў інкубатары, толькі вырашалася якім чынам нам гэта ўсё рабіць. Але як цяпер ідзем да нейкай аднастайнасці, то з гэтага прыйдзецца зрабіць неадназначнасць і адпаведных артыкулах паставіць шаблон:значэнні. Юры некаторы час не будзе адказваць, бо на вікі-вакацыях. --Максім Л. 19:01, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Новыя артыкулы правіць

Я лічу, што адміністратары павінны даваць прыклад астатнім удзельнікам, таму, калі ласка, памятайце пра катэгорыі, інтэрвікі і тое, што адзін радок — гэта не артыкул. Рашэннем супольнасці вырашана больш не карыстацца шаблонамі {{Вызнч}}, {{Вызн2}}, замест канструкцыі  · карыстаемся канструкцыяй subst:націск у падвоеных фігурных скобках, літаратуру і раздзел Гл. таксама афармляем па ўзору ўсіх астатніх раздзелаў, не карыстаючыся шаблонамі. Ваш артыкул пра гогаля я паправіла, прымайце за ўзор.---Хамелка / разм. 17:50, 25 кастрычніка 2010 (UTC)

1) Па-мойму, гэтыя навіны́ афармлення далёка не прадуманыя -- асабліва наконт "гл. таксама". Магу пісаць без шаблона пра гл.далей і гл.таксама, але забараняць унутры-тэкставыя адсылкі гэта занадта; 2) Чаму менавіта адміністратару нельга рабіць адзін радок? Я паставіў звесткі, якіх ніколі не будзе ў рускай ВП (бачу, што зараз тут яна за крыніцу). Yury Tarasievich 18:05, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Правілы афармлення Гл.таксама датычыць толькі самога раздзела пры наяўнасці, а не адсылак з тэксту. --Максім Л. 18:18, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Дарэчы, не магу знайсці гэтых пастановаў. У відавочных месцах няма (плашка даведкі, супольнасць-гал. тэмы) Yury Tarasievich 18:21, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
У Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў, але там пра Гл.таксама наогул не згадваецца. --Максім Л. 18:23, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Да чаго ж сувора тут зрабілася. Проста да літаркі ўсё рэгламентавана -- апроч таго, на жаль, што РусВікі не крыніца. Yury Tarasievich 18:32, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Дэмакратыя :) Пра крыніцу, гэта пра шаблон у размовах? Шаблон мусіць быць паводле ліцэнзіі, калі матэрыялы браліся з іншай Віксы, не як пазначэнне крыніцы, а як адсылка да пераліку аўтараў версіі, якая была перакладзеная на беларускую. --Максім Л. 18:38, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Гэта разумею. "Пра крыніцу" гэта пра тое, што Вікіпедыя сама для сябе не крыніца. Дарэчы, адсылка да пераліку аўтараў версіі значна прасцей робіцца праз трывалую спасылку - але няхай.
Што ж тычыць рэгламентаваных працяжнікаў (і іншага), то думаю, што тут варта be bold і, пакуль напісана граматычна правільна (скажам, з двукроп'ем) або згодна з літ. традыцыяй (праз коску), то гэта такі рэгламент хутчэй парушае пяць слупоў, чым напісанае.
І яшчэ -- што там за жудасць з фанетыкай і з "гісторыя паводле краін"? Гэта ж калькізм, які азначае, амаль літаральна, "гісторыя, як яе расказваюць краіны". Мелася на ўвазе гэта, ці ўсё ж (чамусьці сцёртая) "гісторыя (розных) краін"? Yury Tarasievich 18:52, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Пра "паводле" гл. тлумачальны слоўнік, нармальныя прыклады "паводле альфабэту/прафесіі і г.д.", з краінамі, можа, і неўдала атрымалася. --Максім Л. 19:29, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Гэта ў якім тлум. слоўніку "паводле альфабэту"? У ТСБМ-05: 1-е знач.: "згодна з чымсьці", 2-е: "згодна з прыметамі". Абодва прыклады да 1-га ўжывання. Галоўнае ж тое, што 2-е знач. не такое ўніверсальнае. Карацей, "адчуваю, што літр, але давесці не магу". Yury Tarasievich 19:35, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Калі ласка, выпраўце Горад Пнампень з Горад Пномпень! Гэта памылка вісіць некалькі месяцаў. Паводле БЭ ў 18 тамах, Т.12, Мн., 2001, С.443: Пнампень --178.122.172.25 18:42, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
fixed Yury Tarasievich 19:35, 25 кастрычніка 2010 (UTC)

Беларускі касцюм правіць

Паважаны калега, падкажыце калі ласка, можа ў Вас дома ёсць якая-небудзь інфармацыя пра сабж, асабліва цікавяць звесткі пра строі беларускага касцюма, у тым ліку на рускай мове, бо хочацца прыпыніць гэтую спрэчку.---Хамелка / разм. 11:21, 4 снежня 2010 (UTC)

Дзякуй за паведамленне. Дома сапраўды сёе-тое ёсць, змагу паглядзець і адказаць увечары. Yury Tarasievich 11:29, 4 снежня 2010 (UTC)

Вось дзякуй, я на днях перакладу сваі артыкулы з рувікі пра строй і касцюм да нас, трэба будзе дадаць інфармацыі з Вашых крыніц і будзе гэта тэма нядрэнна распісана ў нас.---Хамелка / разм. 11:38, 4 снежня 2010 (UTC)

Даў тлумачэнне. Yury Tarasievich 12:56, 4 снежня 2010 (UTC)

Звярніце, калі ласка, увагу на сённяшнія праўкі --JerzyKundrat 14:16, 13 снежня 2010 (UTC)

Дзякуй, Юры Іванавіч, якраз пабачыў. Усё законна, хоць і аднабакова (дапоўню пазней). Трошкі няграматна па слоўніцтву, невялікія агрэхі наконт няма "атрыбуцыі думак" -- гэта папраўлю зараз. Yury Tarasievich 14:27, 13 снежня 2010 (UTC)

Would you mind taking a look here? Размовы_з_удзельнікам:Maksim_L.#Temp_Sysop --Addihockey10 15:15, 28 студзеня 2011 (UTC)

Блок Kazimier Lachnovič правіць

Прашу, праз тыдзень, наноў разгледець аргументы за блакіроўку гэтага ўдзельніка. Дзякуй. --Максім Л. 07:29, 1 лютага 2011 (UTC)

Мінае месяц блакіроўкі. Мяркую, што ў дадзеным выпадку гэтага дастаткова і прапаную блакіроўку знаяць. --JerzyKundrat 13:42, 25 лютага 2011 (UTC)
Падтрымліваю---Хамелка / разм. 14:11, 25 лютага 2011 (UTC)
Таксама былі сумневы наконт тэрміна блоку, але калі зняць блок, то што зменіцца? Напр. гэты ўдзельнік КРЫЧАЎ у тлумачэннях правак, у адказ на просьбу не крычаць (бо засмечвае Апошнія змены), а калі трэба ставіць {{Пераклад}} у Размовы, удзельнік даў разумець, што нічога канструктыўнага ў нашай Віксе рабіць не будзе, пакуль яго да гэтага не прымусяць Правілы. Вядома, я пакінуў гэта на яго выбар.[10] Пазней ён гэтую размову ў сваім ЖЖ выклаў вось як: "Пасьля чарговага сьцягваньня наркамаўцамі артыкулаў (у тым ліку майго аўтарства) без пазначэньня крыніцы пераканаўся ў поўным ігнараваньня тамтэйшымі адміністратарамі ўсякіх ранейшых дамоўленасьцяў. У адказ на спробу заакцэнтаваць увагу супольнасьці, атрымаў ад Maksim L. у размовы "просьбу не КРЫЧАЦЬ"".[11] Чалавек шчыра піша, але то не ўся і не ўсё праўда, ды і ўсе мы тут ведаем гісторыю са "сцягваннямі" з Віксы ў Віксу. На відавоку абразы не толькі ў адрас некаторых асоб, але і ўсяго нашага праекта, якія былі і на старонках РуВіксы. Удзельнік упэўнены, што ўсе пальцы на вуліцы паказваюць на яго, дык ці варта выпускаць яго на нашу вуліцу, каб потым кожны раз з гэтым разбірацца ху із ху. --Максім Л. 20:55, 1 сакавіка 2011 (UTC)

Калегі, я нязгодны, але вы і самі можаце зняць. Хоць гэта, аб'ектыўна, і не на карысць місіі раздзела праекта (стварэнне энц-і на беларускай літ. мове) і г.д. У кожным разе, у будучым хацелася б, каб падобныя сітуацыі не пакідаліся на самацёк. Yury Tarasievich 19:34, 1 сакавіка 2011 (UTC)

Статус файла Выява:DragonflyBSD Official Logo (FullLogo.gif).png правіць

 

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:DragonflyBSD Official Logo (FullLogo.gif).png выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. -Хамелка / разм. 19:37, 5 лютага 2011 (UTC)

Можа, адну выдаліць?---Хамелка / разм. 13:50, 8 лютага 2011 (UTC)

Можна, на ваш густ. DragonflyBSD logo таксама выдаляйце, бо там толькі "у мэтах праекта", а прасіцца неахвота. Yury Tarasievich 10:38, 11 лютага 2011 (UTC)

Шаблоны правіць

Шаблон:Колеры/MediaWiki/Footer/Border - он нужен?--Амба 16:27, 11 лютага 2011 (UTC)

Даже не знаю :) Это была копия цвета оранжевой рамки монобука. Не используется ли в титульной странице? Yury Tarasievich 20:04, 11 лютага 2011 (UTC)

Статус файла Выява:Зорка-8.png правіць

 

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:Зорка-8.png выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. -Хамелка / разм. 21:53, 12 лютага 2011 (UTC)

Статус файла Выява:Leaf-080403.png правіць

 

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:Leaf-080403.png выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. -Хамелка / разм. 13:21, 13 лютага 2011 (UTC)

Статус файла Выява:Малады лісток.png правіць

 

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:Малады лісток.png выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. -Хамелка / разм. 18:34, 9 сакавіка 2011 (UTC)

Белорусская Викитека правіць

Помогите, пожалуйста, в переводе интерфейса для Белорусской Викитеки--Andrijko Z. 11:20, 17 сакавіка 2011 (UTC)

Я этим периодически занимаюсь. А как отличить сообщения именно Викитеки? (ваша ссылка указывает на сообщения MediaWiki) Yury Tarasievich 17:05, 17 сакавіка 2011 (UTC)
Нужно допереводить именно сообщения МедиаВики, поскольку основная из них часть используется как раз в Викитеке --Andrijko Z. 04:10, 18 сакавіка 2011 (UTC)

Доброго Вам времени суток!!! У меня к Вам есть большая просьба!!! Переведённую мною статью из другого языкового раздела выставили на удаление, так как перевод получился неудачным... А статья является самым полным и достоверным источником информации о деятельности данной группы в интернете и данная информация обязательно принесёт пользу заинтересованым пользователям!!! Буду Вам очень признателен за помощь в исправлении данной статьи!!! С уважением --17Rising17 (размовы) 15:08, 14 сакавіка 2012 (UTC) !!!

Партал:Біяграфіі правіць

Да каго звяртацца - зрабіць беларускі Шаблон:Border, Шаблон:Talkheader? Таксама, прашу праверыць, і зрабіць заўвагі на Старонцы "Размовы" --Krupski Oleg (размовы) 09:34, 17 ліпеня 2012 (UTC)

Просьба дапамагчы знайсці кампраміс правіць

Вітаю. Звяртаюся да Вас як да адміністратара Вікіпедыі з просбай пазнаёміцца з гэтай тэмай: Вікіпедыя:Форум#Просьба дапамагчы знайсці кампраміс. Bladyniec (размовы) 16:04, 22 жніўня 2012 (UTC)

Вітаю! Дзякуй вялікі за Вашу дапамогу знайсці кампраміс у артыкуле Генрых Гай. Аднак, з'явіліся новыя факты. Я асабіста праверыў крыніцу, у якой быццам-б напісалі, што ён прызнаецца беларускім архітэктарам і высветлілася, што там такога няма. Памылка ўзялася напеўна з-за таго, што Уладзіслаў Чаховіч не скарыстаўся першакрыніцай (кнігай), але каталогам, які недакладна апісаў змест кнігі. Прапаную тады выправіць пачатак артыкулу і выдаліць фразу Прызнаецца польскім і беларускім архітэктарам згодна з укладам у горадабудаўніцтва гэтых краін. бо цяпер няма крыніцаў для словаў і беларускім. Лічу што лепш, каб Вы гэта зрабілі. У абмеркаванні я выклаў сканы старонак з крыніцы. Bladyniec (размовы) 08:18, 12 верасня 2012 (UTC)

Інстытут культуры Беларусі правіць

Добры дзень! Мы хацелі б даведацца, ці можна каму-небудзь даслаць гатовыя артыкулы па пытаннях беларускай культуры, каб іх размясцілі ў Вікіпедыі. Самі рэдагаваць артыкулы на Вікі мы не маем мажлівасці. Просім даць нам адказ сюды - atk-2011@yandex.ru ці па тэл. 281-49-05. Дзякуем!

Kazimier Lachnovič правіць

Прыміце, калі ласка, удзел у абмеркаванні магчымай бестэрміновай блакіроўкі К. Ляхновіча --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:15, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Ваш статус администратора в проекте Belarusian Wikipedia правіць

Привет. В 2013 году в соответствии с консенсусом сообщества была принята политика, касающаяся процедуры снятия т.н. «расширенных прав» (администратора, бюрократа, и т.д.). В соответствии с этой политикой, стюарды анализируют активность в вики-проектах, не имеющих собственной политики в отношении неактивных участников.

Вы соответствуете критериям неактивности (нет изменений и никаких действий журналов в течение 2 лет) в вышеуказанных вики-проектах. Так как в этих проектах не были приняты свои собственные процедуры пересмотра прав, применяется глобальная процедура.

Если вы хотите сохранить свои полномочия, вы должны сообщить сообществу вики-проекта о том, что стюарды проинформировали вас о вашей неактивности. Если в сообществе состоялась дискуссия на этот счёт, и в результате сообщество хочет, чтобы вы сохранили свои права, свяжитесь, пожалуйста, со стюардами на их доске объявлений, и дайте там ссылку на обсуждение в локальном вики-сообществе, в итоге которого выражается согласие с тем, чтобы вы продолжали владеть этими полномочиями.

Если вы хотите сдать свои права, вы можете ответить здесь или подать заявку на снятие прав.

Если вы не ответите в течении месяца, стюарды будут вынуждены снять ваши права администратора и/или бюрократа. В тривиальных ситуациях стюарды будут оценивать ответы и направят решение на возвращение в местное сообщество для их обсуждения и анализа. Если у вас есть какие-либо вопросы, пожалуйста, свяжитесь со стюардами. Rschen7754 05:36, 13 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Прочёл и, таким образом, проинформирован. Что требуется в данный момент ещё? Yury Tarasievich (размовы) 21:44, 14 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Please discuss with the community whether your rights should be kept. Because you have responded here, we will not remove them at this time; however, your community may have concerns about your inactivity. --Rschen7754 08:59, 13 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Перавыбары/пазбаўленне статусу адміністратараў правіць

Паважаны Сп. Yury. На мой погляд, прыйшоў час правесці пацвярджэнне/пазбаўленне статусу адміністратараў. Падобнае галасаванне ўжо праходзіла практычна 5 гадоў таму, з узаемнай згоды на гэтае мерапрыемства дзеючых адміністратараў. На мой погляд, прайшла дастатковая колькасць часу, каб правесці гэтае мерапрыемства. У нас з'явіліся 2 неактыўных Адміністратара, ды і ўдзельнікам БелВікі трэба даць магчымасць пацвердзіць статусы актыўных адміністратараў. Каб не адцягваць удзельнікаў праекта частымі выбарамі, прапаную правесці перавыбары сумесна з выбарамі кандыдата Artificial123 у адміністратары. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:10, 25 красавіка 2015 (MSK)

Добра, але што вы хочаце, каб зрабіў я, канкрэтна? :) Усе адміны (а іх, бачу, нямала), апроч Амбы і мяне, актыўна працуюць і могуць ініцыяваць выбары/зняцце кароны. Yury Tarasievich (размовы) 09:50, 26 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Зняцце сцяга адміністратара правіць

Вітаю. Тут галасаванне наконт зняцця з Вас і некаторых іншых малаактыўных адміністратараў сцягоў. Галасаванне пачынаецца 15 чэрвеня аб 00:00 і працягваецца 2 тыдні. Просьба мець на ўвазе. --Artificial123 (размовы) 20:10, 14 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Маю. :) Дзякуй! 178.120.224.255 06:14, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Катэгарызацыя рэдырэктаў правіць

З нагоды гэтага. Калі ласка, не прастаўляйце катэгорыі на старонках рэдырэктаў, паколькі гэта засмечвае катэгорыі. Катэгорыі дадаюцца толькі ў асноўны артыкул. Дзякуй за разуменне.--Хамелка/ разм. 12:33, 4 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Не. Рэдырэкт гэта ключ пошуку, які не мае ўласнага/асобнага тэксту, але законна ўваходзіць у катэгорыі. І нават стандартызуецца. Казаць "засмечванне" не аргумент, а POV. Yury Tarasievich (размовы) 13:04, 4 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Калі ласка, карыстайцеся беларускай мовай у размовах.--Хамелка/ разм. 13:55, 4 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Yury Tarasievich/Архіў/2015-08»