Разьба па ганчы  (руск.) (узб.: Ganch oʻymakorligi) — від мастацкай апрацоўкі ганча; галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Лёгкасць гравіроўкі і апрацоўкі малюнкаў гэтага матэрыяла прывяло да развіцця мастацкай разьбы па ім. Ганч лёгка рэжацца ў свежым выглядзе, што дазваляе выразаць і рабіць з яго формы, але пасля зацвярдзення ён становіцца падобным на камень. У разьбе выкарыстоўваюцца плоскія выразы, зробленыя з дапамогай спецыяльных металічных разцоў (2-3 мм) і глыбокія (2-3 см) выразы, паверхня разьбянога ўзору аздабляецца каляровай і бясколернай пазалотай. Часцей за ўсё ў аснове арнаменту традыцыйныя раслінныя і геаметрычныя ўзоры. Архітэктурная разьба па ганчы шырока выкарыстоўваецца ў аздабленні грамадскіх будынкаў і жылых памяшканняў.

Дэкаратыўная разная панэль

Гісторыя правіць

На тэрыторыі Сярэдняй Азіі разьба вядома з I стагоддзя, знойдзена ў палацы гарадзішча Тапрак-кала  (руск.) ў Харэзме. Сустракаецца ў аздабленні будынкаў гарадоў-крэпасцей і помнікаў ранняга сярэдневякоўя (Варахша, Пенджыкент, Афрасіаб  (руск.) і інш.) выяўлены разьбяныя, маляваныя, рэльефныя выявы, знойдзены тэракотавыя (керамічныя) статуэткі. З прыходам ісламу ўпрыгожванне велічных будынкаў (палацаў, медрэсэ, мячэцяў, маўзалеяў, караван-сараяў і інш.) было заменена разьбянымі джырыхамі і ісламскімі матывамі. Помнікі архітэктуры, якія захаваліся ва Узбекістане, сведчаць аб тым, што ў старажытныя часы было высока развіта мастацтва ўзору, майстры старанна вывучалі геаметрыю. Разьбу па ганчы ў Палацы Тэрмез-шахаў  (узб.) XII стагоддзя ўзоры рыхтавалі фармовачным метадам і затым замацоўвалі на сцяне. У XIVXV стагоддзях у аздабленні велічных будынкаў часта выкарыстоўвалі паліваную цэглу і плітку, але ўпрыгожвалі іх разьбой па ганчы, а чароўнасць узораў да гэтага часу прыцягвае ўвагу, напрыклад, у Маўзалеі Хаджы Ахмеда Ясаві). Будынкі, якія адносяцца да XVII — XIX стагоддзя: ансамбль Рэгістан  (руск.) у Самаркандзе, Медрэсэ Абдулазіз-хана  (руск.) ў Бухары, Маўзалей Пахлаван-Махмуда  (руск.) ў Хіве, палац Таш-Хаулі  (узб.).

Мастацкія школы правіць

Разьба па ганчы, якая сустракаецца ў помніках архітэктуры Бухары, Самарканда, Ташкента, Каканда, Харэзма ўвогуле, і яе ўзоры сведчаць, што ў гэтыя перыяды ў гэтых месцах сфарміраваліся своеасаблівыя стылі і самастойныя школы. Вядомыя ўпрыгажэнні палаца Сітараі Махі-хаса  (руск.) ў Бухары, дома Калантарава  (руск.) ў Самаркандзе, дома Полаўцава ў Ташкенце (цяпер будынак Музея прыкладнога мастацтва Узбекістана  (руск.)), палаца Нурулабая  (руск.) ў Хіве, палаца Худаяр-хана  (руск.) ў Какандзе, шматлікіх прыватных дамоў.

Сучасны стан правіць

 
Ажурная ганчавая сцяна, Палац культуры гарнякоў (Караганда)  (руск.)

Прафесія рэзчыка па ганчы перадавалася з пакалення ў пакаленне ад майстра да вучняў. З 1960-х гадоў майстэрству навучаліся ў мастацкіх школах, на мастацкіх прадпрыемствах, у самадзейных гуртках. У Рэспубліканскім каледжы жывапісу адкрыта аддзяленне мастацкай разьбы па ганчу (1994). Большасць грамадскіх будынкаў, пабудаваных у гарадской і сельскай мясцовасці Узбекістана, былі аформлены з удзелам народных майстроў, у тым ліку сучасны будынак тэатра Мукімі  (руск.) (1943), будынак Тэатра Наваі (1947) і іншыя. Будынак Тэатра Наваі мае шэсць бакавых фае, якія носяць імёны шасці абласцей Узбекістана і аформлены адпаведна пэўных стыляў: Ташкенцкай (майстар Т. Арслашулаў), Самаркандскай (майстар Кулі Джалілаў), Бухарскай (майстар Уста-Шырын Мурадаў  (руск.)), Хівінскай (майстар Абдула Балтаеў  (узб.)), Тэрмезскай і Ферганскай. Сярод будынкаў, створаных у другой палове XX стагоддзя: Дзяржаўны музей гісторыі Узбекістана  (руск.), Палац «Дружбы народаў»  (руск.), Палац Туркестана  (руск.), Дзяржаўны музей гісторыі Цімурыдаў  (руск.), будынак Алій Мажліса і гэтак далей.

Народныя майстры разьбы па ганчы працягваць развіваць нацыянальныя традыцыі ў галіне і ўзбагачаць іх сучаснай тэматыкай.

Зноскі

Літаратура правіць

  • OʻzME. Birinchi jild. Toshkent, 2000-yil