Жыздра (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Жыздра)

Жыздра (руск.: Жиздра) — рака ў Калужскай вобласці Расіі, левы прыток Акі.

Жыздра
Характарыстыка
Даўжыня
  • 223 км
Басейн 9 170 км²
Расход вады 35 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°51′32″ пн. ш. 34°39′27″ у. д.HGЯO
Вусце Ака
 • Каардынаты 54°14′09″ пн. ш. 36°11′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ака → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Код у ДВР 09010100512110000019630
physical
Жыздра (рака)
Жыздра (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Жыздра — адзін з найраней вызначаных балтызмаў на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі[1].

Звязана з літоўскім žizdrà, žiezdrà «пясок; пясчынка; іскра», žiegždra «буйны пясок, жвір», прускім *zigzdā (> syxdo) «пясок».

Усе гэтыя словы паходзяць ад балцкага кораня *žid- / *žeid- «свяціць, блішчэць». Далей да індаеўрапейскага *ĝei- «ззяць; мігцець»[2].

Адзначаецца немалая колькасць малых прытокаў ракі Жыздры з назвамі тыпу «Пясочня», якія калькуюць балцкую «пясчаную» назву.

Гідранімічныя адпаведнікі — водныя назвы тыпу літоўскіх Žiezdras, Žiezdis, Žiezd-upis[3], прускага Syxdro (< Zigzdr-).

Назва «Жыздра» была і на тэрыторыі цяперашняй Беларусі: на «карце Шуберта» XIX стагоддзя так называлася вёска, цяпер не існая, якая лакалізуецца за ўсходняй канцавінай вёскі Юрчонкі ў басейне дзвінскай ракі Віцьбы. На картах першай паловы XX стагоддзя яна падпісаная ўжо як «Зездрына». Вёска Жыздра размяшчалася на вярхах ручая, што цёк у Віцьбу і, імаверна, так і называўся — «Жыздра».

Таго ж паходжання колішні тапонім Зездра лакалізуецца каля возера Лавацец (выток ракі Ловаці), цяпер адразу за сённяшняй беларуска-расійскай мяжой (70 км на поўнач ад падвіцебскай Жыздры).

Гідронім «Жыздра» з шэрагу балцкіх водных назваў, якія апісвалі фізічныя асаблівасці берагоў ці рэчышча. Такія таксама назвы рэк тыпу Стабна, Ашмяна, Молінка (у сувязі з прускім stabis, літоўскім akmuo «камень», molis «гліна»). Ім адпавядаюць пазнейшыя «перакладныя» назвы тыпу «Пясчанка», «Каменка», «Глінка».

Водаапісанне правіць

Даўжыня — 223 км, плошча басейна — 9170 км².

Бярэ пачатак у балоцістай мясцовасці за 10 км на ўсход ад горада Людзінава, цячэ па Сярэднярускім узвышшы спачатку пераважна на поўдзень, затым у раёне горада Жыздры паварочвае на ўсход, а пасля Жыздры — на паўночны ўсход. Упадае ў Аку крыху вышэй вёскі Перамышль.

На рацэ гарады Жыздра, Казельск. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэднегадавы расход вады — каля 35 м³/с (у раёне Казельска).

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 47.
  2. S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 140—141.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 401, 402.