Крывая (прыток Друці)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Крывая, прыток Друці)

Крыва́я, Хвашчоўка — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Крывая
Рака Крывая ля вёскі Каменнае Крывое, 2018 г.
Рака Крывая ля вёскі Каменнае Крывое, 2018 г.
Характарыстыка
Даўжыня 46 км
Плошча басейна 242 км²
Басейн Друць → Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 3,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Раманаўка
 · Каардынаты 54°31′52″ пн. ш. 29°48′14″ у. д.HGЯO
Вусце Друць
 · Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Казаброддзе Круглянскага раёна
 · Каардынаты 54°19′37″ пн. ш. 29°46′17″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Талачынскі раён
Крывая (прыток Друці) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 46 км. Плошча вадазбору 242 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёна, вусце на ўскраіне вёскі Казаброддзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразная. Пойма вузкая, лугавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па цячэнні ад моста на аўтадарозе Мінск — Масква каля пасёлка Забалацце, на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Ржаўка.

ЛітаратураПравіць

 
Вадзяны млын на рацэ Крывой ля вёскі Каменнае Крывое
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.