Лешча (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Лешча)

Ле́шча — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці і Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.

Лешча
Характарыстыка
Даўжыня 33 км
Басейн 191 км²
Расход вады 1,2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км ад вёскі Акунёўка
 • Каардынаты 54°13′13,90″ пн. ш. 30°31′37,40″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне у межах вёскі Зорная
 • Вышыня 147,3[1] м
 • Каардынаты 54°25′03,30″ пн. ш. 30°24′18,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіёны Магілёўская вобласць, Віцебская вобласць
Раёны Шклоўскі раён, Аршанскі раён
physical
Лешча (рака)
Лешча (рака)
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 33 км. Плошча вадазбору 191 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Акунёўка Шклоўскага раёна, вусце ў межах вёскі Зорная Аршанскага раёна. Цячэ на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асноўны прыток — Хватаўка (справа).

Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і нізкай плыні скрынкападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Схілы парэзаны ярамі. Абалона двухбаковая, высокая, сухая. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км (ад вытоку да вёскі Лешча Шклоўскага раёна), ніжэй звілістае; шырыня яго ў нізкай плыні 5—6 м. Берагі ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія і стромкія, у нізкай — абрывістыя.

Каля ракі населеныя пункты Якаўлевічы, Лешча, Магераўка, Антонаўка, Сцяпкова і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Пятроўскі А. М. Лешча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 168. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Шкловский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2006. — 3 000 экз.