Менка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Менка)

Менка, Мена, Мень — колішняя рака, цяпер ручай у Беларусі, правы прыток Пцічы (басейн Дняпра).

Менка
Вусце Пціч, левы прыток Прыпяці

Назва ракі Менка мае балцкамоўную этымалогію, бо да прыходу славян на абшарах сучаснай Беларусі жылі балцкія плямёны, роднасныя продкам сучасных літоўцаў і латышоў, і балцкая гідранімія распаўсюджана на ўсё тэрыторыі краіны. Так, у сучаснай літоўскай мове слова menkos значыць «дробная, малая, мелкая»[1][2][3]. Таксама верагодная версія паходжання назвы ад мянтуза, рыбы вядомай у тыя часы як мень, менек[4]. Паходжанне ж назвы ракі ад дзеяслова "мяняць" і падобных малаверагодна[1].

Цяпер Менка амаль перасохла, а ў дакументах XVI ст. адзначаецца яшчэ як рака.

За 2 км ад вусця Менкі, пры упадзенні ў яе ручая Дуная, знаходзіцца гарадзішча (гл. Строчыцкае гарадзішча) і рэшткі некалькіх вялікіх селішчаў вакол яго. На думку археолагаў, у ІX—X ст. тут знаходзіўся Менск, перанесены ў XI ст. на цяперашняе месца.[5]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Жучкевiч В. Адкуль iмя твае, сталiца // Беларусь № 4, 1967. -- С. 22.
  2. Роспонд С. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. -- М.: Наука, 1972. -- С. 22.
  3. Нерознак В. П. Названия древнерусских городов / Под. ред. Д.С. Лихачева. -- М.: Наука, 1983. -- С. 118.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. -- Мн., 1974. -- С. 232-233.
  5. Бабкова В. У. Менска (Мена, Мень) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 21

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1