Пікарэц

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Пікарэц)

Пікарэ́ц — рака ў Беларусі, у Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах Гродзенскай вобласці, у басейне Нёмана.

Пікарэц
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 99 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км на захад ад вёскі Палонка
 • Каардынаты 53°02′52″ пн. ш. 24°09′08″ у. д.HGЯO
Вусце Нятупа
 • Месцазнаходжанне на поўдзень ад вёскі Мсцібава
 • Каардынаты 53°06′32″ пн. ш. 24°15′16″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нятупа → Рось → Нёман
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
Пікарэц
Пікарэц
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Даўжыня ракі 11 км[1]. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км на захад ад вёскі Палонка, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, зліваючыся з ракой Навумка на поўдзень ад вёскі Мсцібава ўтварае раку Нятупа. У верхнім цячэнні называецца Палонка. Асноўны прыток — рака Свінка. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае. Каля вёсак Палонка і Шусцікі створаны сажалкі (плошчай адпаведна 0,02 км² і 0,56 км²).

Зноскі

ЛітаратураПравіць