Шавялёўка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Шавялёўка)

Шавялё́ўка[1] — рака ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Ведзьма (басейн Нёмана).

Шавялёўка
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 70 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°05′08,30″ пн. ш. 26°28′56,20″ у. д.HGЯO
Вусце Ведзьма
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Пранчакі
 • Каардынаты 53°06′21,20″ пн. ш. 26°17′32,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ведзьма → Шчара → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раён Ляхавіцкі раён
physical
Шавялёўка
Шавялёўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 21[1] (19[2]) км. Плошча вадазбору 70[1] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9[1] м/км. Пачынаецца меліярацыйнымі каналамі ў напрамку на ўсход ад вёскі Зарытава і аграгарадка Жарабковічы, упадае ў Ведзьму за 0,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Пранчакі. Рэчышча часткова каналізаванае. Каля вёсак Зарытава і Шавялі на рацэ ёсць сажалкі. Вадазбор у межах Баранавіцкай раўніны. Прымае сцёк з ручаёў і каналаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шавялёўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 364.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі правіць