Рак ныркі
Рак ныркі — утварэнне ракавай пухліны ў нырках. Найчасцей сустракаецца ў мужчын.
Рак ныркі | |
---|---|
| |
МКХ-10 | C64.-C65. |
МКБ-10-КМ | C64 |
МКХ-9 | 189.0 |
МКБ-9-КМ | 189.0[1][2] |
МКЗ-А | M8312/3 |
OMIM | 144700 |
DiseasesDB | 11245 |
MedlinePlus | 000516 |
eMedicine | med/2002 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэджанне
правіцьХвароба прадухіляецца праз ужыванне 1,5 літра вадкасці ў суткі, гародніны, малака і садавіны, змяншэнне палення і спіртовых напояў, занятасці ў дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасці, ужывання анальгетыкаў, што змяшчаюць анальгін, ацэтылсаліцылавую кіслату (аспірын), кадэін і фенацэтын, як і гіпатэнзіўных сродкаў, што змяшчаюць рэзерпін.
Прычыны
правіцьУзнікненню хваробы найбольш спрыяе паленне, уздзеянне азбесту, цыклічных вуглевадародаў, нафтапрадуктаў і нітразлучэнняў на дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасцях, працяглы прыём анальгетыкаў з фенацэцінам і атлусценне.
Праявы
правіцьРазвіццё хваробы суправаджаецца з'яўленнем крыві ў мачы, болю ў жываце і паясніцы, аб'ёмнага ўтварэння ў вобласці жывата. Адзначаецца млявасць, пахудзенне, страта апетыту, павышэнне тэмпературы, малакроўе і гіпертанія, як і дыхавіца, кашаль і боль у касцях[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
- ↑ Святлана Барысенка. «Хімія» не шкадуе нырак // Звязда : Газета. — 1 снежня 2012. — № 232 (27347). — С. 5. — ISSN 1990-763x.