Раман Фёдаравіч Брант

славіст

Раман Фёдаравіч Брант (ням.: Robert Ernst Martin Brandt, 16 снежня 1853, Санкт-Пецярбург — 2 сакавіка 1920) — рускі мовазнавец, славіст. Член-карэспандэнт Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук (1902). Прафесар Маскоўскага ўніверсітэта (1886). Малодшы сын акадэміка Ф. Ф. Бранта.

Раман Фёдаравіч Брант
Дата нараджэння 4 (16) снежня 1853[1][2][…] ці 16 снежня 1853(1853-12-16)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1920(1920-03-02)[2][3] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Фёдар Фёдаравіч Брант[1]
Род дзейнасці славіст, эсперантыст
Навуковая сфера славістыка
Месца працы
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу 4 (16) снежня 1853 года; быў малодшым сынам выхадца з Прусіі, вядомага заолага, акадэміка Ф. Ф. Бранта.

У 1875 годзе скончыў Імператарскі Пецярбургскі ўніверсітэт. Быў пакінуты на два гады пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання; першы год займаўся пад кіраўніцтвам І. І. Сразнеўскага і У. І. Ламанскага  (руск.),[4] на другі год адправіўся за мяжу (Лейпцыгскі і Пражскі ўніверсітэты). Пасля вяртання, 1 жніўня 1877 года быў вызначаны выканаўцам пасады экстраардынарнага прафесара Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута па кафедры славянскай філалогіі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар прац па гісторыі славянскіх моў і літаратур; з лінгвістычных даследаванняў найбольш значныя па славянскаму націску, словаўтварэнні, фанетыцы, граматыцы, палеаграфіі («Апісанне славянскай акцэнталогіі», 1880, і інш.).

Распрацоўваў праблемы стварэння і выкарыстання міжнародных штучных моў (у т.л. эсперанта).

Далучаўся да кірунку младаграматызму.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Лаптева Л. П. БРАНДТ Роман Фёдорович // А. Ю. Андреев, Д. А. Цыганков Императорский Московский университет: 1755—1917 : энциклопедический словарь. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2010. — С. 93—94. — ISBN 978-5-8243-1429-8.