Ратамка (аграгарадок)
Ра́тамка[1] (трансліт.: Ratamka, руск.: Ратомка) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на захад ад Мінска, чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Маладзечна. 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў (2010).
Аграгарадок
Ратамка
| ||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва Ратамка гідранімічнага паходжання, ад балцкай рачной назвы тыпу Ratemà, ад якой пазнейшая назва рэчкі Ратамка. Рачная назва роднасная балцкім гідронімам Rata, Rat-upis, Rat-upe, ад ratas «кола, акружнасць, замкнёны шлях колам» (назва канфігурацыйнага значэння)[2].
На цяперашняй усходняй ускраіне Ратамкі на карце 1797 года адзначаны хутар Гунгенец, назва паходзіць ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Gunga, што ад літоўскага gungas «няўклюдны чалавек».
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьВядома як Ратам’е прынамсі да 1492 года, бо напэўна вялікі князь Казімір даў яго Федку Вінку, чые нашчадкі Ратамскія і Вінкі валодалі маёнткам пазней.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ 1897 годзе пасёлак у Заслаўскай воласці Мінскага павета, была карчма. У 1880 годзе побач пасёлкам пабудавана чыгуначная станцыя Ратамка.
Найноўшы час
правіцьЗ лютага да снежня 1918 года пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1919 года ў БССР. У 1922 годзе адкрыта 3-гадовая школа, у гэтым жа годзе пераўтворана ў 7-гадовую, у 1924 годзе вучыліся 146 вучняў. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Мінскага гарадскога Савета. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1941 — сакавіку 1942 года ў Ратамцы і вёсцы Тарасава дзейнічала патрыятычнае падполле[3]. У ліпеня 1944 года пры вызваленні пасёлка загінулі 79 савецкіх воінаў 238-й стралковай дывізіі.
З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце.
У 2009 годзе да пасёлка была далучана суседняя вёска Ратамка[4].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 21 двор, 79 жыхароў, карчма, на чыгуначнай станцыі — 34 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2010 — 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў.
Інфраструктура
правіцьСярэдняя, дапаможная і музычная школы, Дом культуры, дзіцячы сад, Свята-Петра-Паўлаўская царква (з 1997), гандлёвы цэнтр, рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі.
Памятныя мясціны
правіць- Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў (1957).
- Брацкая магіла — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000372.
- Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Ішуціна ў парку.
Вядомыя асобы
правіць- Людвіг Зарэчны (Галубовіч; 1915—1964) — беларускі ваенна-палітычны дзеяч, выдавец, святар.
- Уладзімір Рыгоравіч Скацецкі (1935—2008) — матэматык і педагог.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 273.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Решение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района (руск.)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Чарняўскі Ф. Матэрыялы да генеалогіі Ратамскіх // «Архіварыус». Вып. 11. — Мн.: НГАБ, 2013. — С. 208—243;
- Тара́сава-Ра́тамскае патрыяты́чнае падпо́лле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратамка (аграгарадок)