Уладзімір Рыгоравіч Скацецкі
Уладзімір Рыгоравіч Скаце́цкі[1] (18 красавіка 1935 — 23 чэрвеня 2008) — вучоны, матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1996), прафесар (1997).
Уладзімір Рыгоравіч Скацецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2008 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1996) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў пасёлку Ратамка (сучасны аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1959 года асістэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі[2]. З 1964 года прафесар кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР[2]. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па дыдактыцы матэматыкі, навукова-тэарэтычных асновах методыкі навучання матэматыцы на факультэтах нематэматычнага профілю. Аўтар падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.
Сярод апублікаваных прац:
- Построение и исследование решений двумерных линейных дифференциальных систем. — Мн., 1967.
- К одной теореме Б. П. Демидовича. // Дифференц. уравнения, 1975, том 11, № 5, С. 835—840.
- Математическое моделирование физико-химических процессов. — Мн., 1981.
- Лекции по математике для студентов химических специальностей. — Мн., 2000.
- Математические методы в химии: учебное пособие для студентов вузов / Скатецкий В. Г., Свиридов Д. В., Яшкин В. И. — Мн.: ТетраСистемс, 2006. — 368 с. — ISBN 985-470-434-3
Зноскі
Літаратура
правіць- Бараноўскі П. М. Скацецкі Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).