Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Рауль Альбіёль
RAlbiol.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рауль Альбіёль Тартахада
Нарадзіўся 4 верасня 1985(1985-09-04)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 190 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Вільярэал
Нумар 3
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 — 2004 Сцяг Іспаніі Валенсія Месталья 35 (2)
2004 — 2009 Сцяг Іспаніі Валенсія 131 (5)
2004 — 2005   Сцяг Іспаніі Хетафэ 17 (1)
2009 — 2013 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 81 (1)
2013 — 2019 Сцяг Італіі Напалі 180 (6)
2019 — Сцяг Іспаніі Вільярэал
Нацыянальная зборная**
2007 — Сцяг Іспаніі Іспанія 52 (0)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 сакавіка 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 мая 2018.

Рауль Альбіёль Тартахада (ісп.: Raúl Albiol Tortajada; нар. 4 верасня 1985, Вільямарчантэ, аўтаномная супольнасць Валенсія, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Вільярэал» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Кар’ераПравіць

У 9 гадоў, дзякуючы сувязям свайго бацькі — былога футбаліста, ён стаў іграком клуба «Бенідорм». У таварыскім матчы супраць «Валенсіі» Альбіёль праявіў сябе вельмі добра, і валенсійскі трэнер прапанаваў яго бацьку прагляд у сваім клубе.

У 2005 годзе, ён выступаў за «Хетафэ» на правах арэнды. У «Хетафэ» Рауль набыў вялікі вопыт гульні на высокім узроўні і па прыездзе на «Месталью» стаў іграком асноўнага складу і кандыдатам у зборную Іспаніі.

У чэрвені 2009 года Рауль Альбіёль перайшоў у футбольны суперклуб «Рэал Мадрыд» за 15 мільёнаў еўра, дзе стаў адным з удзельнікаў праекта Фларэнціна Перэса.

21 ліпеня 2013 года Альбіёль перайшоў у склад італьянскага клуба «Напалі» за 12 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з камандай пад кіраўніцтвам Рафаэля Бенітэса[2].

У ліпені 2019 года перайшоў у «Вільярэал»[3].

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

  Валенсія

  Рэал

МіжнародныяПравіць

  Іспанія

Асабістае жыццёПравіць

Рауль жанаты і мае дзвюх дачок, Асаару (2009) і Альму (2010).

Зноскі

  1. Raúl Albiol // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Il Napoli ufficializza l'acquisto di Raul Albiol. Napoli's official website.
  3. Альбиоль перешел из «Наполи» в «Вильярреал». by.tribuna.com.

СпасылкіПравіць