Роберт Хейл Мррымэн (венг.: Robert Hale Merriman; 19081938) — прафесар эканомікі Каліфарнійскага універсітэта, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Роберт Мерымэн
Дата нараджэння 17 лістапада 1908(1908-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1938(1938-04-02) (29 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Род войскаў Інтэнацыянальныя брыгады
Званне камандзір
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

Нарадзіліся ў 1908 годзе ў штаце Невада, ЗША, у сям’і лесаруба.

Да паступлення ва Універсітэт Невады, працаваў у многіх месцах. У якасці дадатковага заробку далучыўся да Корпуса падрыхтоўкі афіцэраў запасу, дзе атрымаў пачатковую ваенную падрыхтоўку. Выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце, займаўся палітыкай, сімпатызаваў левым.

У пачатку 1937 года разам з жонкай Марыён[1] паехаў у Іспанію, уступіў у інтэрнацыянальную брыгаду ў вучэбна-трэніровачным лагеры ў Альбасетэ. Затым стаў камандзірам XV інтэрбрыгады імя Абрагама Лінкальна, атрымаў званне капітана Іспанскай Рэспублікі. Удзельнічаў у бітвы пры Хараме, дзе быў цяжка паранены. Пасля лячэння заняў пасаду начальніка штаба брыгады.

Пазней прымаў удзел у Брунецкай аперацыі, дзе брыгада Лінкальна панесла вялікія страты. Падчас Тэруэльскай аперацыі ў Арагоне зноў кіраваў XV інтэрбрыгадай, у ходзе якой брыгада адступіла да межаў Каталоніі. Загінуў у баі 2 красавіка 1938 года ў муніцыпалітэце Гандэса. Лічыцца, што Мерымэн з’яўляецца прататыпам Роберта Джордана — галоўнага героя рамана Эрнэста Хемінгуэя «Па кім звоніць звон».

Яго жонка вярнулася ў ЗША і працавала ў Стэнфардскім універсітэце. Яна стала аўтарам кнігі «American Commander in Spain: Robert Hale Merriman and the Abraham Lincoln Brigade», апублікаванай у 1986 годзе.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Платошкин Николай Николаевич. «Гражданская война в Испании. 1936—1939 гг.», Москва, 2005. «ОЛМА-ПРЕСС», ISBN 5-224-04456-1.

Спасылкі

правіць