Родкавічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ро́дкавічы[1] (трансліт.: Rodkavičy, руск.: Родковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 28 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск. Насельніцтва 63 жыхары, 40 гаспадарак (2005).

Вёска
Родкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 23 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830059
Родкавічы на карце Беларусі ±
Родкавічы (Беларусь)
Родкавічы
Родкавічы (Брэсцкая вобласць)
Родкавічы

Гісторыя правіць

Паводле перапісу 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Петкавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

  • Помнік землякам.
  • На мясцовых могілках пахаваны партызаны І. В. Варанковіч, Р. Ф. Косцін, В. І. Плаўсюк, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі ў 19431944 гг., і старшыня былога Галынкаўскага с/с І. І. Сташынскі, забіты ў 1950 годзе бандытамі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць