Рустэм Якубавіч Меметаў
Рустэм Якубавіч Меметаў (нар. 20 красавіка 1937, г. Сімферопаль, Крымская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Рустэм Якубавіч Меметаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1937 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1961 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут. У 1961—1970 гадах архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у праектным інстытуце «Ташпраект» у г. Ташкенце; у 1970—1977 гадах кіраўнік брыгады архітэктараў у праектным інстытуце «Мінскпраект»; у 1977—1997 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён Г-12 у жылым раёне Чыланзар[ru] (1964—1966); комплекс прадпрыемстваў грамадскага харчавання «Зераўшан» у Ташкенце (1968—1972); вылічальны цэнтр Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка па вул. Кальварыйскай (1975—1978); лабараторна-тэхнічны корпус Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР у п. Сосны (1979—1982), Школа міліцыі па вул. К. Лібкнехта; адміністрацыйны корпус Дзяржзабеспячэння БССР па вул. Казінца.
УзнагародыПравіць
1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за эскізны праект цэнтра Ташкента (у аўтарскім калектыве).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Меметов Рустем Якубович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- Меметов Рустем Якубович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.