Рызактаніёз[1] — група грыбковых захворванняў раслін, якая выклікаецца глебавымі грыбкамі роду рызактонія (Rhizoctonia)[1]. Першапачаткова быў вядомы толькі адзін узбуджальнік — (рызактонія бульбяная (Rhizoctonia solani)), адсюль і назва хваробы. Пазней высветлілася, што гэта захворванне часам выклікаецца і іншымі відамі грыбоў[2].

Рызактаніёз на караняплодзе цукровага бурака
Рызактаніёз усходаў фасолі
Рызактаніёз на надземных парастках цукровых буракоў

Rhizoctonia solani паразітуе больш чым на 300 відах раслін[3], у тым ліку: на цукровых бураках, кукурузе, бульбе, рапсе, збожжавых, памідорах, капусце і іншых[3]. Некаторыя хваробы, якія ён выклікае, маюць свае назвы, напрыклад, вострая глазковая плямістасць  (польск.), бурая каранёвая гніль. Астатнія як правіла, апісваюцца як рызактаніёзы, напрыклад, рызактаніёз бульбы, перцу, фасолі і г. д[4].

Rhizoctonia solani сустракаецца ў глебе, галоўным чынам, у выглядзе споравых склероцыяў, значна радзей у выглядзе міцэлію. Крыніцай інфекцыі таксама могуць быць заражаныя клубні, карані або насенне. Склероцыі могуць выжываць у глебе шмат гадоў. Інфекцыя распаўсюджваецца падчас агратэхнічных работ. Яна пачынае развівацца пад уздзеяннем хімічных рэчываў, што вылучаюцца раслінай падчас росту або ўтвараюцца пры раскладанні арганічных раслінных рэшткаў. Яна можа пранікаць у расліну як праз натуральныя адтуліны і пашкоджанні эпідэрмісу, так і праз здаровы эпідэрміс, раствараючы ферменамі кутыкулу, якая яго абараняе. У асноўным пашкоджвае падземныя часткі расліны і наземныя часткі парасткаў. Сімптомы бачныя ў выглядзе карычневых плям, часта паглыбленых. Гэта прыводзіць да паслаблення росту ўсходаў і гібелі некаторых з іх. Пашкоджанне міцэліем праводзячых пучкоў выклікае парушэнні транспарту вады, мінеральных соляў і асімілятаў, што прыводзіць да гібелі частак раслін. Асабліва моцна пашкоджваюцца рызактаніёзам маладыя і хуткарослыя расліны.

Некаторыя віды рызактаніёзаў

правіць

Меры аховы

правіць

Ахоўныя меры ад рызактаніёзу прадугледжваюць:

  • выкарыстанне пры пасеве або пасадцы свабодных ад хваробы клубняў і насення, апрацаваных фунгіцыдамі,
  • севазварот раслін,
  • выбар участкаў з пранікальнай і добра прапускальнай глебай для вырошчвання,
  • тэрмічная або хімічная дэзінфекцыя субстрату ў цяпліцах,
  • апырскванне раслін або ўнясенне ў глебу фунгіцыдаў, якія змяшчаюць хлорталаніл, тыяфанат-метыл і іпрадыён,
  • на бульбяных плантацыях, скарачаюць перыяд знаходжання ў зямлі клубняў за кошт пасадкі папярэдне прарошчаных клубняў і выкопвання іх адразу пасля паспявання[3][5].

Крыніцы

правіць
  1. а б в ЭПБ 1985.
  2. Polskie nazwy chorób roślin uprawnych / Zbigniew Borecki, Małgorzata Schollenberger, Janusz Błaszkowski, Sabina Czyżewska, Zofia Fiedorow, Krystyna Grzelak, Marek Korbas, Selim Kryczyński, Tomasz Kurowski, Barbara Łacicowa, Zofia Machowicz-Stefaniak, Tadeusz Madej, Tomasz Majewski, Joanna Marcinkowska, Krzysztof Matkowski, Janina Mikołajska, Małgorzata Narkiewicz-Jodko, Bogdan Nowicki, Jacek Piszczek, Maria Prończuk, Czesław Sadowski, Zbigniew Weber, Czesław Zamorski, Hanna Zarzycka, Barbara Zawadzka. — Wydanie 2. uzupełnione. — Poznań: Polskie Towarzystwo Fitopatologiczne, 2017. — 158 с. — ISBN 978-83-948769-0-6.
  3. а б в Selim Kryczyński  (польск.), Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia. Choroby roślin uprawnych, t. 2, Poznań: PWRiL, 2011, ISBN 978-83-09-01077-7
  4. Gerard Meudec, Jean-Yves Prat, Denis Retournard, Choroby i szkodniki warzyw, Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Delta W-Z», ISBN 83-7175-543-0
  5. Janusz Błaszkowki, Mariusz Tadych, Tadeusz Madej, Przewodnik do ćwiczeń z fitopatologii, Szczecin: wyd. AR w Szczecinie, 1999, ISBN 83-87327-23-9

Літаратура

правіць