Рычард Натонскі (англ.: Richard Natonski; нар. 1951) — генерал-лейтэнант УС ЗША ў адстаўцы, начальнік камандавання Корпуса марской пяхоты ЗША (2008—2010)[1].

Рычард Натонскі
Дата нараджэння XX стагоддзе
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Корпус марской пяхоты ЗША
Званне генерал-лейтэнант[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Legionnaire of Legion of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Родам з Амстэрдама, штат Нью-Ёрк. З 1956 года разам з сям’ёй жыў у Нью-Канаане, штат Канектыкут[2][3]. У 1973 годзе скончыў Луісвілскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў у галіне гісторыі[4] .

У 1974 годзе прайшоў курс базавай школы і стаў камандзірам узвода і старшым афіцэрам у роце H 2-га батальёна 4-га палка марской пяхоты. Удзельнічаў у эвакуацыйных аперацыях у КамбоджыEagle Pull»)[5] і ў Паўднёвым В’етнамеFrequent Wind»).

У ліпені 1975 года пераведзены на базу навабранцаў марской пяхоты ў Сан-Дыега і быў прызначаны камандзірам роты А 1-га навучальнага батальёна, а затым адказмным за аперацыі. У красавіку 1978 года накіраваны на службу ў Вашынгтонскія казармы марской пяхоты, дзе служыў камандзірам роты B.

У 1981 годзе прайшоў навучанне ў Школе кандыдатаў у афіцэры, пасля паступіў у Школу дэсантных дзеянняў.

У ліпені 1982 года прызначаны афіцэрам па аперацыях 1-га батальёна 5-га палка марской пяхоты. У 1984 годзе пераведзены ў штаб марской пяхоты. Працаваў у аддзеле наземных баявых патрабаванняў Дэпартамента планавання, палітыкі і аперацый. З 1987 па 1988 год вучыўся ў камандна-штабным каледжы марской пяхоты.

У канцы 80-х знаходзіўся ў камандзіроўцы на Блізкім Усходзе. Працаваў назіральнікам ААН. Затым служыў у 2-м марскім авіяцыйным крыле.

У 1991 годзе прызначаны ў 2-і полк марской пяхоты, дзе пазней узначаліў 1-ы батальён[6]. Удзельнічаў у гуманітарнай місіі для дапамогі гаіцянскім мігрантам на Кубе і аперацыях «Аднаўленне надзеі» і «Працягванне надзеі» ў Самалі.

З 1994 па 1995 год вучыўся ў Абаронным каледжы НАТА ў Рыме. Працаваў у Аператыўнай секцыі II экспедыцыйнага злучэння марской пяхоты. Затым заняў пасаду камандзіра 24-га экспедыцыйнага атрада. Накіроўваўся на замежныя аперацыі ў Боснію і Кувейт. У маі 1998 года перайшоў у Аб’яднаны штаб у Пентагоне. Выконваў абавязкі начальніка аддзела цэнтральнага камандавання Аператыўнага ўпраўлення Аб’яднанага штаба, а затым і намесніка дырэктара па аперацыях у Нацыянальным ваенным камандным цэнтры. Таксама працаваў дырэктарам аддзела стратэгіі і планаў, дырэктарам аддзела аперацый у аддзеле планаў, палітыкі і аперацый штаба Корпуса марской пяхоты.

У 2002 годзе прыняў на сябе камандаванне 2-й экспедыцыйнай брыгадай марской пяхоты. Ваяваў у Іраку. У ходзе баёў за Насірыю ўдзельнічаў у выратаванні Джэсікі Лінч. З 2004 года на чале 1-й дывізіі марской пяхоты. Быў адным з кіраўнікоў штурму Фалуджы.

У 2006 годзе быў прызначаны намеснікам каменданта па планах, палітыцы і аперацыях[7]. У 2008 годзе стаў начальнікам камандавання сіл марской пяхоты ЗША[8].

З 8 верасня 2010 года ў адстаўцы.

Крыніцы

правіць
  1. Headquarters Marine Corps. Commandant of the Marine Corps Photo Gallery, Sep 08, 2010. Marines (8 верасня 2010). — «The Commandant of the Marine Corps, General James T. Conway, officiates the retirement ceremony for Lieutenant General Richard F. Natonski on September 8, 2010 at Marine Barracks Washington, D.C.»  Архівавана з першакрыніцы 6 September 2013. Праверана 6 September 2013.
  2. Frank J. Natonski Obituary http://ncadvertiser.com/29862/obituary-frank-j-natonski-93-flight-engineer-aircraft-mechanic/
  3. Sadie C. Natonski Obituary http://patch.com/connecticut/darien/sadie-natonski-97-wife-mother-friend-nurse-new-canaan-resident-1955-0
  4. Hybrid Warfare - Pritzker Military Museum & Library - Chicago. www.pritzkermilitary.org.
  5. SCARFACE-USMC.ORG. 1975 "Eagle Pull" "Frequent Wind": The end of an era(недаступная спасылка) (1999). Архівавана з першакрыніцы 9 May 2008. Праверана 6 September 2013.
  6. U.S. Army. Cuba Operation GTMO. XVIII Airborne Corps & Fort Bragg (9 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 February 2006. Праверана 6 September 2013.
  7. ASD (PA), DOD 2006.
  8. SLSP, USMC 2008.

Літаратура

правіць
  • SLSP, USMC. Lieutenant General Richard F. Natonski — Retired. Senior Leader Services Portal. Manpower & Reserve Affairs, USMC (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 December 2012. Праверана 6 September 2013.
  • U.S. Marine Corps Forces Command. Lieutenant General Richard F. Natonski, Commander, U.S. Marine Corps Forces Command(недаступная спасылка). U.S. Marine Corps Forces Command (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 April 2010. Праверана 6 September 2013.
  • ASD (PA), DOD (12 June 2006). "General Officer Assignment" (News Release No. 538–06). U.S. Department of Defense. Праверана 6 September 2013.