Рэальга́р[1] (фр.: réalgar, ад араб. Рахдж аль гхар, літаральна — пыл пячоры, рудніка) — мінерал класа сульфідаў, па хімічным складзе монасульфід мыш’яку AsS.

Рэальгар
Формула AsS
Сінгонія Манаклінная
Колер Ярка чырвоны, аранжавы, барвовы
Колер рысы Аранжавая
Бляск Металічны
Празрыстасць Празрысты, напаўпразрысты
Цвёрдасць 1,5 — 2
Спайнасць Сярэдняя па {010}
Шчыльнасць 3,56 - 3,59 г/см³

Крышталічная структура складаная; пабудавана з асобных малекул As4S4. Іёны серы ўтвараюць квадрат, а мыш’яку — тэтраэдр; цэнтры квадрата і тэтраэдра супадаюць. Крышталізуецца ў монакліннай сінгоніі, утвараючы прызматычныя крышталі. Колер рэальгара ад вогненна-чырвонага да аранжава-жоўтага. Крохкі. Цвёрдасць 1,5—2 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,56—3,59 г/см³.

Радовішчы ў Кыргызстане, ЗША, Італіі, Расіі, Чылі і інш.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць