Рэгіна Львоўна Каплан

Рэгіна Львоўна Каплан, сапраўднае імя Зося Львоўна Цытрын (польск.: Regina Kaplan, Zofia Cytryn; псеўд. Кобрынская, Валя; 1 (14) лютага 1908, Лодзь — 28 кастрычніка 1978) — удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, польская камуністычная дзяячка.

Рэгіна Львоўна Каплан
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1 (14) лютага 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1978(1978-10-28) (70 гадоў)
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія

правіць

У Першую сусветную вайну пасялілася ў Маскве як бежанка[1]. З 1932 года на савецкай падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі (у складзе Польшчы), сакратарка Брэсцкага акруговага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Пасля падаўлення Кобрынскага ўзброенага выступлення сялян 1933 года была арыштавана і прыгаворана да 15 гадоў турмы, хоць прамога дачынення да тых падзей не мела.

Вызваленая па заняцці Заходняй Беларусі Чырвонай арміяй у 1939 годзе. Працавала ў ЦК МАДР у Мінску.

Пасля нападу Германіі на СССР у часе Другой сусветнай вайны, з 1941 года загадчыца польскага літаратурнага аддзела, дырэктарка радыёстанцыі імя Касцюшкі ў Маскве. З чэрвеня 1943 года — у Чырвонай Арміі, з чэрвеня 1944 года — у партызанскім атрадзе[2]. Перакладчыца палітычнага ўпраўлення Паўднёва-Заходняга фронту, начальніца палітычнага аддзела польскага партызанскага штаба пры 1-м Беларускім фронце. Удзельнічала ў стварэнні Саюза польскіх патрыётаў у СССР.

Пасля вайны скончыла Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у Маскве (1950), працавала ў апараце ЦК ПАРП, дырэктарка партыйных школ у Лодзі і Беластоку[3].

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць