Рэгіянальныя лініі

Рэгіянальныя лініі БЧ — від рэгіянальнага хуткаснага транспарту ў Беларусі. Першы састаў рэгіянальных ліній адправіўся ў 12:43 па беларускім часе 19 лістапада 2011 года з Брэста. У наш час працуюць 2 лініі: Брэст-Баранавічы-Брэст (818/817) і Баранавічы-Мінск-Баранавічы (820/815).

Мінская гарадская электрычка
Інфармацыя
Рэгіёны Мінская вобласць, Брэсцкая вобласць, Віцебская вобласць
Дата адкрыцця 19 лістапада 2011 12:43 (UTC+3)
Колькасць станцый 14
Колькасць ліній 3

З 24 снежня 2011 года пачаты рух цягнікоў па маршруту Мінск — Орша. Працягласць руху з Мінска да Оршы складае 2 гадзіны 18 хвілін. Прыпынкі прадугледжаны ў Смалявічах, Жодзіна, Барысаве, Крупках, Талачыне. Час адпраўлення з Мінска — 7:38 і 15:24, прыбыцця ў Оршу — 9:56 і 17:42 адпаведна. З Оршы электрацягнік рэгіянальных ліній адпраўляецца ў 10:10 і 18:46, прыбывае ў Мінск — у 12:28 і 21:04.[1] Станам на 2012 год кошт квітка з Мінска да Оршы складаў 11 760 беларускіх рублёў.

Рухомы састаў правіць

Беларускай чыгункай было закуплена 4 чатырохвагонныя саставы для рэгіянальных ліній.

Зноскі

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць