Рэдзька палявая[3] (Raphanus raphanistrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду рэдзька (Raphanus) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Рэдзька палявая

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Raphanus raphanistrum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23289
NCBI  109996
EOL  584018
GRIN  t:30856
IPNI  288483-1
TPL  kew-2422367

Вядомы як лекавая і меданосная расліна.

Назва правіць

Рэдзька палявая, рэдзька дзікая, рапуха[4], свірэпа[5][6], свірэпка[7].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Сцябло вышынёй 10-70 см, часта звілістае.

Ніжняе лісце лірападобна-перыстарассечанае, з чатырма — шасцю парамі лісточкаў.

Пялёсткі жоўтыя, радзей белыя ці пурпурныя.

Струкі даўжынёй 3-8 см, дыяметрам не больш за 5 мм, цвёрдыя, пры паспяванні распадаюцца на асобныя членікі.

Цвіце ўсё лета і восень.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі (без Аравійскага паўвострава). Натуралізаваны паўсюдна[8].

Часта расце як пустазелле на пасевах, сустракаецца каля дарог, жылля, на пустках, засмечаных лугах і ўзлесках.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Дае нектар і пылок, таму кветкі ахвотна наведваюць меданосныя пчолы[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
  9. Абрикосов Х. Н. и др. Редька // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 318. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць