Роберт Мустафавіч Махмутаў
Роберт Мустафавіч Махмутаў (8 лютага 1939, с. Ялховае Возера, Багдашкінскі раён, Ульянаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Роберт Мустафавіч Махмутаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. З 1969 па 1980 г. працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні Віцебскграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Ташкенце.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі ПКБ АСК па вул. Замкавай (1977), аблканторы Дзяржбанка па вул. Леніна, 17 (1981), жылы дом аблкалгасбуда (1976), 5-павярховы 503-кватэрны дом комплекс на рагу Маскоўскага праспекта і вуліцы Чкалава (1977; сааўтар І. Панамароў), вайсковыя могілкі па вул. Цітова (1979) у Віцебску, Дом Саветаў у г. Глыбокае (1979, у сааўтарстве з І. Панамаровым, В. Ягадніцкім), жылыя кварталы і мікрараёны ў Паставах, Полацку, Віцебску (1979).
Зноскі
Літаратура
правіць- Махмутов Роберт Мустафович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)