Сабэк (кар.: 소백산맥) — горны хрыбет у Паўднёвай Карэі, паўднёва-заходняе адгалінаванне Усходне-Карэйскіх гор. З’яўляецца галоўным водападзелам Паўднёвай Карэі.

Сабэк
кар.: 소백산맥
35°20′16″ пн. ш. 127°43′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаУсходне-Карэйскія горы 
Даўжынякаля 300 км
Вышыня1594 м 
Сабэк (Паўднёвая Карэя)
Сабэк
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працягласць хрыбта — каля 300 км, максімальная вышыня — 1594 м. З поўдня да хрыбта прымыкае масіў Чырысан (1915 м). Сабэк складзены пераважна гранітамі, гнейсамі, кварцытамі. Мае вострыя грабяні і стромкія схілы. На хрыбце размешчаны радовішчы золата (Кімчхон) і малібдэну (Чансу). На схілах растуць шыракалістыя (дуб, ясень) і мяшаныя (з прымешкай елкі, хвоі) лясы; у паўднёвай частцы — вечназялёныя лясы.

Літаратура правіць