Сабін Дрэгой
Са́бін Дрэго́й (рум.: Sabin Drăgoi; 6 чэрвеня 1894, г. Сэліштэ, Румынія — 31 снежня 1968) — румынскі кампазітар, фалькларыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Румыніі (1953). Член-карэспандэнт Акадэміі Румыніі (1953). Лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Румыніі (1950, 1952).
Сабін Дрэгой | |
---|---|
рум.: Sabin Drăgoi | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1894[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1968[2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | Румынія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія правіць
Вучыўся ў 1919—1920 гадах у Клужскай кансерваторыі, у 1920—1922 гадах удасканальваўся ў Пражскай кансерваторыі. У 1924—1942 і 1946—1950 гадах прафесар кансерваторыі ў Тымішаары, у 1925—1943 гадах яе таксама дырэктар. У 1940—1947 гадах дырэктар Опернага тэатра ў Тымішаары.
У 1950—1952 гадах прафесар Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1950—1964 гадах дырэктар Інсытута фальклору ў Бухарэсце
Творчасць правіць
У творчасці апіраўся на румынскія сялянскія песні. Сярод твораў: оперы «Напасць» (паст. 1928), «Пэкалэ» (паст. 1962); араторыі, кантаты; «Сельскі дывертысмент» для струннага аркестра (1928), канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1941); харавыя творы, музыка да кінафільмаў.
Відны даследчык румынскага фальклору, запісаў каля 3000 народных мелодый. Аўтар апрацовак народных мелодый для фартэпіяна і голасу з фартэпіяна, зборнікаў народных песень (калядкі, дойны), артыкулаў.
Зноскі
- ↑ Sabin V. Drăgoi // MAK
- ↑ Sabin Dragoiu // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх