Адкрыць галоўнае меню

Садрыдзін Айні (тадж.: Садриддин Айнӣ, сапраўднае імя — Садрыдзін Саід-Мурадзада, 27 красавіка 1878, кішлак Сактарэ, каля г. Гіджуван — 15 ліпеня 1954) — таджыкскі пісьменнік, грамадскі дзеяч і навуковец, аўтар прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі. Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за кнігу «Успаміны» («Бухара»). Ганаровы акадэмік АН УзССР (1943), 1-ы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951).

Садрыдзін Айні
Партрэт
Род дзейнасці: паэт, журналіст, гісторык, пісьменнік, настаўнік, лексікограф, літаратурны крытык, проза, палітык
Дата нараджэння: 15 (27) красавіка 1878[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 ліпеня 1954(1954-07-15)[2][1][3] (76 гадоў)
Месца смерці:
Партыя:
Член у
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Садрыдзін Айні на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў бухарскіх медрэсэ. Пісаў на таджыкскай і узбекскай мовах. Прапагандаваў асветніцкія ідэі. Аўтар зборніка вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтар кніг «Успаміны» (т.1-4, 1949-54), прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 29. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Sadriddin Ayni // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць