Гарычка крыжападобная

(Пасля перасылкі з Саколлі пералёт)

Гарачаўка крыжападобная ці Гарычка крыжападобная[3][4], Таўстушка[5], Саколлі пералёт[6], Сакаліны пералёт[3] (Gentiana cruciata) — від кветкавых раслін роду Гарычка (Gentiana) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Гарычка крыжападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gentiana cruciata L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565207
NCBI  49943
EOL  479477
GRIN  t:17366
IPNI  368046-1
TPL  kew-2820327

Батанічнае апісанне

правіць
 
Гарычка крыжападобная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна, вышынёй 20—50 см, з тоўстым, скарочаным, бураватым карэнішчам. Мае некалькі ўзыходных, густа пакрытых лісцем, сцёблаў. Сцябловыя лісты падоўжаныя, супратыўные сядзячыя. Лісце ланцэтападобнае або авальнае, цёмна-зялёнае, бліскучае, з выразнымі жылкамі. Кветкі сабраны пучкамі ў пазухах верхняга лісця; вяночак унутры сіні, звонку шэра-зялёны. Плод — шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.

Расце адзінкавымі экземплярамі і невялікімі групамі на ўзлесках, лугах, сярод зараснікаў хмызнякоў.

 
Суквецце гарачаўкі крыжападобнай

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Каўказ, цэнтральныя і паўднёвыя раёны Усходняй Еўропы, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночнай і ўсходняй частках. У Расіі расце ў Заходняй Сібіры.

Выкарыстанне

правіць

У медыцыне выкарыстоўваецца як сродак, які узбуджае апетыт і паляпшае страваванне, а таксама ў выпадках засмучэння стрававання, якія суправаджаюцца ахіліяй  (руск.) і дыспепсічнымі з’явамі. Гарачаўка валодае гаючымі ўласцівасцямі — выкарыстоўваецца пры гастрытах, калітах, захворваннях печані, анеміі.

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць