Саньцзян

нізіна ў Кітаі

Саньцзя́н, Сунгарыйская раўніна[1] — нізіна ў паўночна-ўсходняй частцы Кітая, паміж ракой Амур і ніжнім цячэннем рэк Сунгары і Усуры.

Саньцзян
Каардынаты: 48°09′51″ пн. ш. 134°00′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Кітай, правінцыя Хэйлунцзян
physical
Саньцзян
Саньцзян

Знаходзіцца ў тэктанічным прагіне, запоўненым алювіяльнымі адкладамі. Даўжыня раўніны складае каля 400 км, шырыня — 120—160 км. Вышыні каля 100 м. Маюцца горы вышынёй да 627 м. У час паводак значная тэрыторыя раўніны заліваецца вадой. Ландшафты складаюцца з балот, хвойных і шыракалістых лясоў. Маюцца ўчасткі лугавых стэпаў.

Зноскі

Літаратура правіць