Сан-Луіс-Патасі
Сан-Луі́с-Патасі́[1] (ісп.: San Luis Potosí; звычайна проста Сан-Луіс) — горад у Мексіцы, адміністрацыйны цэнтр штата Сан-Луіс-Патасі. Насельніцтва — 1 085 000 чалавек (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||
З’яўляецца самым густанаселеным горадам штата. Горад размешчаны на вышыні 1850 метраў над узроўнем мора. Назва Сан Луіс Патасі паходзіць ад імя французскага караля Людовіка IX Святога (San Luis Rey de Francia). Патасі дададзена ў гонар багатай балівійскай шахты, пасля таго як у мястэчку Сера дэ Сан Педра, што непадалёк ад Сан Луіс Патасі, было знойдзена шмат срэбра. Людзі верылі, што ў гэтай шахце так шмат срэбра, што можна было з яго пабудаваць мост ад Балівіі да Іспаніі. Горад быў заснаваны ў 1592 годзе. У даіспанскі час тэрыторыі, на якіх размешчаны горад, былі заселеныя плямёнамі чычымекаў і атомі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сан-Луіс-Патасі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 155. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Луіс-Патасі