Сапейкаў

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Сапе́йкаў[2] (трансліт.: Sapiejkaŭ, руск.: Сопейков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Вёска
Сапейкаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
36
Насельніцтва
68[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247312
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240828081
Сапейкаў на карце Беларусі ±
Сапейкаў (Беларусь)
Сапейкаў
Сапейкаў (Гомельская вобласць)
Сапейкаў

Назва правіць

Назва адыменнага паходжання, вядомы літоўскі антрапонім Sapeikis (з папулярным балцкім антрапанімічным суфіксам -eik-). Недалёка ад Сапейкава да нядаўна былі Бешанкі (на поўначы ад Гадуняў), назва якіх такога ж другаснага паходжання, як і назва Бешанковічы.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 187 км ад Гомеля, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Экалогія і прырода правіць

На захадзе і поўдні мяжуе з лесам.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. у складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў складзе казённага маёнтка Брожа. Станам на канец 1860-х — пачатак 1870-х гадоў у вёсцы пражывала 76 асоб мужчынскага полу і 71 — жаночага. Пад 1879 годам згадана ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у вёсцы Сапейкі (яны ж Сапейкава) знаходзіўся хлебазапасны магазін. Станам на 1908 год у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

На 1925 год у Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 16 двароў і забілі 15 жыхароў. 20 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 36 двароў, 68 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 43 двары, 266 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 54 двары, 309 жыхароў.
  • 1925 год — 69 двароў.
  • 1940 год — 86 двароў, 340 жыхароў.
  • 1959 год — 228 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 47 двароў, 99 жыхароў.
  • 2004 год — 45 двароў, 88 жыхароў.

Зноскі

  1. Даныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сапе́йкава, н.. Сапе́йкі, мн.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць