Саранчовыя
Саранчо́выя[1] (Acridoidea) — надсямейства насякомых атрада Прамакрылыя (Orthoptera). З’яўляюцца найбольш шматлікай групай дадзенага атрада. На тэрыторыі Беларусі каля 50—70 відаў.
Саранчовыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Самка зелянчука няпарнага | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Acridoidea MacLeay, 1819 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Адметныя асаблівасціПравіць
У саранчовых вусікі вельмі кароткія — не больш за палову даўжыні цела, колькасць іх членікаў даходзіць да 28. У самак кароткі яйкаклад, які, у адрозненне ад некаторых іншых відаў насякомых, заўсёды прысутнічае. Заднія ногі трохчленікавыя. Акрамя гэтага ў саранчовых адметная будова органаў слыху.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Саранчовыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 176. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.