Саха (часопіс)

(Пасля перасылкі з Саха (1912))

«Саха» — часопіс сельскагаспадарчай тэматыкі, дэмакратычнага кірунку.

«Саха»
Тып часопіс

Мова беларуская
Тыраж

ГісторыяПравіць

Выходзіў на беларускай мове, у Вільні (красавік 1912 — кастрычнік 1913), у Мінску (лістапад 1913 — студзень 1915). На 27-м нумары выхад спынены ў сувязі з Першай сусветнай вайной. Таксама 2 нумары былі выдадзены Саюзам сельскагаспадарчай кааперацыі Беларусі ў Мінску (красавік 1920 — май 1920). У далейшым вых. у Вільні (сакавік 1927 — жнівень 1931), выйшаў 41 нумар. Усяго выйшла 70 нумароў.

Тэматыка і зместПравіць

На старонках «Сахі» прапагандаваліся прагрэсіўныя метады апрацоўкі зямлі, палепшаныя гатункі насення, шматпольная сістэма севазвароту. Часопіс арыентаваў на спецыялізацыю гаспадаркі, развіццё жывёлагадоўлі, пісаў пра розныя аспекты садоўніцтва, агародніцтва, даваў гаспадарчыя парады.

Друкаваліся У. Павалковіч, Зоська Верас, М. Манцэвіч і інш.

РэдактарыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Ліс А. С. «Саха» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 202. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).